https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску прэзентавалі другі альбом з цыкла "Будзьма! Тузін. Перазагрузка"


15 снежня ў кафэ "Лофт" адбыўся рэліз альбома "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2", які з`яўляецца працягам праекта, запушчанага ў 2009 годзе.
12 трэкаў з`яўляюцца перапетымі па-беларуску папулярнымі песнямі вядомых музыкантаў, якія выступілі ў падтрымку беларускай мовы. Да ўдзелу ў другой частцы праекта былі запрошаныя "Воплі Відаплясава", Oleg Jagger, "Мумій Троль", Dreamgale, 5diez, Макс Лорэнс, Марыя Тарасевіч, Аляксандр Рыбак, "Смыславыя галюцынацыі", Leon Gurvitch Project, Zdob si Zdub і Алёна Свірыдава. Перакладам кампазіцый на беларускую мову займаліся Алесь Камоцкі, Сяргей Балахонаў, Глеб Лабадзенка, Уладзімір Лянкевіч і Андрэй Хадановіч.

Шырокай публіцы зборнік прэзентавалі каардынатар культурнай кампаніі Алена Макоўская, аўтар праекта Сяргей Будкін, саліст гурту "Воплі Відаплясава" Алег Скрыпка, перакладчык Уладзімір Лянкевіч. Пасля заканчэння прэзентацыі дыска адбылася этна-дыскатэка, дзіджэем на якой быў Алег Скрыпка.

БелаПАН
16 снежня 2011
 
Дата публикации:16.12.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2952
 
Ключевые слова:
Будзьма! Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме