https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сяргей Сідорскі прызначаны членам калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі


Былы прэм`ер-міністр Сяргей Сідорскі прызначаны членам калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Згоду на яго прызначэнне даў 13 снежня Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Нагадаем, дагавор аб ЕЭК быў падпісаны 18 лістапада ў Маскве. Дакумент прадугледжвае стварэнне Еўразійскай эканамічнай камісіі як адзінага пастаянна дзейнага рэгулюючага наднацыянальнага органа Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і вызначае агульныя прынцыпы яе функцыянавання.

Камісія павінна пачаць працу 1 студзеня 2012 года, аднак большую частку сваіх функцый яна атрымае толькі 1 ліпеня, а да тых пор іх па-ранейшаму будзе выконваць Камісія МС, якая адначасова будзе займацца арганізацыяй і інфармацыйна-тэхнічным забеспячэннем працы ЕЭК.

ЕЭК будзе складацца з савета і калегіі, у савет увойдзе па аднаму віцэ-прэм`еру ад урада кожнай краіны, у склад калегіі — па тры прадстаўнікі кожнага боку.

Сяргей Сідорскі нарадзіўся 13 сакавіка 1954 года ў Гомелі.
У 1976 годзе скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук.

Працоўны шлях пачаў у якасці электрыка, электраманцёра.

У 1976—1991 гадах — майстар зборачнага цэху, начальнік лабараторыі, начальнік аддзела, намеснік дырэктара Гомельскага завода радыётэхналагічнага аснашчэння.

У 1991—1992 гадах — дырэктар Гомельскага завода радыётэхналагічнага аснашчэння.

У 1992—1998 гадах — генеральны дырэктар навукова-вытворчага аб`яднання "Ратон" (Гомель).

У 1998—2001 гадах — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.

У 2001—2002 гадах — намеснік прэм`ер-міністра.

У 2002—2003 гадах — першы намеснік прэм`ер-міністра, выканаўца абавязкаў кіраўніка ўрада.

Са снежня 2003 года па снежань 2011 года — прэм`ер-міністр Рэспублікі Беларусь.

Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Спецыяліст у галіне вакуумна-плазменных тэхналогій. Аўтар больш чым 40 навуковых прац і манаграфій. Акадэмік Міжнароднай інжынернай акадэміі. Валодае нямецкай мовай.

Жанаты. Мае дзвюх дачок.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2011
 
Дата публикации:13.12.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3388
 
Ключевые слова:
Кадровые назначения Сергей Сидорский Евразийская экономическая комиссия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме