https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прапанова долараў, еўра і расійскіх рублёў на біржы зноў перавысіла попыт


Курс долара ЗША паводле вынікаў адзінай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 5 снежня знізіўся на 20 рублёў і склаў 8.560 рублёў.
Згодна са звесткамі БВФБ, у таргах доларам бралі ўдзел 28 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 58 млн. 937 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 57 млн. 895 тыс., прапанова — 59 млн. 165 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 1 рубель і склаў 277 рублёў. У таргах бралі ўдзел 27 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 721 млн. 280 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 643 млн. 320 тыс., прапанова — 721 млн. 330 тыс.).

Курс еўра знізіўся на 40 рублёў і склаў 11.500 рублёў. У таргах бралі ўдзел 26 банкаў. Аб`ём — 16 млн. 87 тыс. еўра (попыт — 13 млн. 600 тыс., прапанова — 16 млн. 127 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2011
 
Дата публикации:05.12.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2307
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Валютный кризис в Беларуси Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме