https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У студзені—кастрычніку большасць спраў аб банкруцтве прыпадала на прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці


Большасць спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) у студзені—кастрычніку гэтага года прыпадала на прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці.
Паводле даных Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі, на 1 лістапада налічвалася 1.577 спраў аб банкруцтве, з іх 96,3% спраў датычыліся банкруцтва прыватных фірм (за такі ж перыяд 2010 года — адпаведна 1.523 і 95,6%).

57 спраў датычыліся дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый, якія маюць у статутным фондзе долю дзяржуласнасці. У іх ліку былі градаўтваральныя, бюджэтаўтваральныя і сістэмаўтваральныя прадпрыемствы (у 2010 годзе — 66).

779 спраў аб банкруцтве (49,3%) знаходзіліся на 1 лістапада ў вытворчасці гаспадарчага суда Мінска. За аналагічны леташні перыяд — 783, ці 51,4%.

Колькасць спраў, па якіх у гэты перыяд было прынята рашэнне аб банкруцтве з ліквідацыяй, амаль у чатыры разы перавысіла лік тых, па якіх вынесена рашэнне аб эканамічнай неплацежаздольнасці з санацыяй.

У кастрычніку гаспадарчым судом Брэсцкай вобласці распачата вытворчасць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) ТАА "Аблічча" (Брэст) і гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці завершана ліквідацыйная вытворчасць у дачыненні да камунальнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Ваўкавыскі лесазавод".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2011
 
Дата публикации:17.11.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2399
 
Ключевые слова:
Валютный кризис в Беларуси Экономика Частное предпринимательство Банкротство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме