https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навошта нявесце пасаг?


«Вяселле: традыцыі і сучаснасць» - выстава у магілёўскім Музеі этнаграфіі.
Стагоддзе таму назад вяселлі на Беларусі спраўлялі  з такой колькасцю абрадаў і традыцый, што дзіву даешся, колькі ж мы за гэты час ужо страцілі! І маладых саджалі на дзяжу, каб у сям’і былі дзеці. І вясельны каравай — сімвал роду і плоднасці — чалавек атрымліваў толькі раз у жыцці, калі ўпершыню ішоў пад вянец. І куфар з вясельным пасагам — гэта сімвал працавітасці і таленавітасці нявесты.

А ўбачыць і сапраўдны куфар, і ўборы жаніха і нявесты, іншыя аўтэнтычныя рэчы, шлюбныя фотаздымкі мінулых гадоў  прапануе цікавая выстава «Вяселле: традыцыі і сучаснасць» у магілёўскім Музеі этнаграфіі.

Гэта праект абласнога краязнаўчага музея імя Раманава і рэспубліканскага студэнцкага этнаграфічнага таварыства. «Такі ланцужок абрадаў даваў права маладым на сумеснае жыццё», — распавядае навуковы супрацоўнік музея Жана Клімуць.

Выстава праілюстравана і здымкамі аднаго з сучасных вяселляў у традыцыйным беларускім стылі, што ладзілі ўдзельнікі студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

18 лістапада 2011
Ларыса Зінькевіч, Магілёўская праўда
 
Дата публикации:18.11.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2827
 
Ключевые слова:
Традиции белорусов Обряды Выставки Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме