https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кардынал Курт Кох у мінскай архікатэдры: Бог зацікаўлены ў чалавеку


У Мінск прыбыў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ватыканскі іерарх прыме ўдзел у трохдзённай канферэнцыі, прысвечанай праваслаўна-каталіцкаму дыялогу.
У нядзелю 13 лістапада 2011 г. кардынал наведаў праваслаўную і каталіцкую катэдры, а таксама ўзначаліў Імшу для беларускіх католікаў.

Разам з прадстаўніком Святога Айца літургію канцэлебравалі ўсе іерархі Беларусі, а таксама Апостальскі нунцый у нашай краіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і арцыбіскуп Агосціно Маркетто, які з 1994 па1996 гг. з’яўляўся прадстаўніком Папы ў Беларусі.

На пачатку літургіі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прывітаў усіх прысутных іерархаў, асабліва шаноўнага госця, які згадзіўся памаліцца разам з беларускімі вернікамі.

Кардынал Курт Кох прамовіў да прысутных у гаміліі. Іерарх, звяртаючыся да нядзельнага ўрыўка з Евангелля, прапанаваў паразважаць над сутнасцю Божага суда, аб якім напрыканцы літургічнага года ўсё часцей нагадвае Касцёл. Пры гэтым, як адзначыў кардынал, многім складана суаднесці суд у канцы часоў з Евангеллем, якое кажа, што Бог — гэта любоў.

Адказ на на гэтае пытанне не трэба шукаць у разуменні людскога суда, які, здавалася б, увогуле лепш адмяніць. Але ў такім выпадку, па словах іерарха, «вінаватыя не былі б абвінавачаны, злачынцы не былі б асуджаны», а «нявінныя не атрымалі б свайго права».

«Тое, што чалавек будзе асуджаны Богам на Апошнім судзе, — гэта для нас, людзей, сапраўды благаслаўленне. Адсутнасць суда несла б страх і пагрозу! Калі б чалавек і ўвесь свет не былі ацэнены і асуджаны Богам, гэта быў бы страшны досвед таго, што Бога няма побач з чалавекам, што Ён не зацікаўлены ў ім», — падкрэсліў іерарх.

«Распазнаць па-новаму гэтую праўду хрысціянскй веры — такі глыбокі сэнс нясе біблейскі аповед пра суд Божы. Гэта дае мне суцяшэнне: што я магу стаць перад судом Божым, перад Суддзёю жывых і памерлых. Калі мы ў штодзённасці нашага жыцця становімся перад судом Божым, глядзім на маштаб нашага жыцця і дзейнасці праз прызму надыходзячага Суддзі і свядома рэалізуем гэта ў штодзённай малітве, толькі тады мы не страцім радасці ў нашым жыцці. Праз гэта мы сілкуем тую радасць нашай веры, якая суадносіцца з цяжарам Евангелля, якая запрашае нас не закопваць атрыманыя ў дар таланты, а выкарыстоўваць іх дзеля надыходу Божага Валадарства, на якое мы спадзяёмся і якое асаблівым чынам прадстаўляецца нам у апошнія тыдні літургічнага года». — падкрэсліў кардынал Кох.

Напрыканцы літургіі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў кардыналу Курту Коху за супольную малітву і папрасіў перадаць Святому Айцу запрашэнне наведаць нашую краіну. Як падкрэсліў арцыпастыр, кардынал — ужо трэці ватыканскі іерарх, які наведаў Беларусь у гэтым годзе (таксама арцыбіскуп Клаўдые Марыя Чэллі і кардынал Робэр Сара). А значыць, як падкрэсліў Мітрапаліт, Святы Айцец памятае і добра ведае Касцёл у Беларусі.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
catholic.by
13 лістапада 2011
Святлана Жылевіч
 
Дата публикации:13.11.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3841
 
Ключевые слова:
Католики в Беларуси Христианство Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме