https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі за сем месяцаў павялічылася на 12%


Па выніках сямі месяцаў гэтага года ў Беларусі зарэгістравана 34.686 суб`ектаў гаспадарання: 8.632 юрыдычныя асобы і 26.054 індывідуальныя прадпрымальнікі, паведаміла прэс-служба Міністэрства юстыцыі.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зарэгістраваных індывідуальных прадпрымальнікаў павялічылася на 12%.

З 8.632 зарэгістраваных юрыдычных асоб большасць складаюць унітарныя прадпрыемствы — 42%, таварыствы з абмежаванай адказнасцю — 41%. Іншыя арганізацыйна-прававыя формы ў сукупнасці складаюць 17% ад агульнай колькасць юрыдычных асоб.

Найбольшая колькасць суб`ектаў гаспадарання зарэгістравана ў Мінску і Мінскай вобласці: 9.200 і 5.181 адпаведна.

Акрамя таго, у студзені—ліпені было зарэгістравана 365 арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, што на 2% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2011
 
Дата публикации:09.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2101
 
Ключевые слова:
Малый и средний бизнес в Беларуси Предпринимательство Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме