https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адновім Навагрудскі замак разам!


Як вядома, у 2010 годзе Гродзенскі аблвыканкам і Навагрудскі райвыканкам падтрымалі ініцыятыву Міністэрства культуры аб зборы сродкаў на аднаўленне Навагрудскага замка. Мэта яе — далучыць да рэстаўрацыі замка грамадскасць праз збор неабходных сродкаў.
У ёй можа прыняць удзел кожны, каму неабыякавы лёс Навагрудка як першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага і Навагрудскага замка як рэзідэнцыі першага і адзінага караля ВКЛ — ахвяруючы свае ўласныя сродкі на высакародную справу. У выніку акцыя набывае не толькі "матэрыяльны" сэнс, але і вялікі выхаваўчы — прывучае шанаваць нашу спадчыну, з павагай ставіцца да сваёй гісторыі, паказвае прыклад дбайнага стаўлення адносін да гісторыка-культурных помнікаў і прывучае да гэтага моладзь.

На гэтыя мэты накіроўваюцца сродкі ад рэалізацыі латарэі "Скарбніца", якую выпускае Міністэрства культуры. За мінулы год ад яе рэалізацыі паступіла 39,1 млн рублёў, ёсць прыватныя ахвяраванні — 20,2 млн. З рэспубліканскага бюджэту было выдзелена 41,5 млн рублёў. Аднак акцыя не набыла яшчэ масавага і арганізаванага характару. Яе "раскручванню" могуць паспрыяць сродкі масавай інфармацыі. Найперш з прапагандысцкага пункту погляду — шырока расказваючы пра акцыю, пра змест аднаўленчых работ на Навагрудскім замку, пра тых, хто робіць свой матэрыяльны ўклад у аднаўленне замка. Зрэшты, вопыту ў журналістаў дастаткова, каб прыдумаць і нешта іншае, што паспрыяла б пашырэнню акцыі, рэальнаму прыцягненню грамадскасці да збору сродкаў на карысную справу.

Ды і самі журналісты могуць зрабіць адпаведны ўзнос. Таму звяртаюся да "Звязды" з прапановай актыўна падключыцца да падтрымкі названай акцыі і рэальнага ўдзелу ў ёй.

Для даведкі: Р/с: 3642521000622 в АСБ "Беларусбанк", ЦБУ № 416 ф-ла № 413 г. Ліды, код (МФО): 152101696. УНП: 500031377. Прызначэнне плацяжу: "На рэстаўрацыю Навагрудскага замка". Атрымальнік: "Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама".

З павагай, старшыня Грамадскай  назіральнай камісіі пры Міністэрстве  культуры Рэспублікі Беларусь  па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Анатоль Бутэвіч.

Звязда
3 лістапада 2011
 
Дата публикации:03.11.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4527
 
Ключевые слова:
реставрация Замки Беларуси Навагрудак
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме