https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рукапісы не гараць. Гараць па іх сэрцы


Кажуць, што ёсць адна ноч, калі ўся нячыстая сіла выпаўзае і правіць свой баль сярод людзей. Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Беларусі стала крывавай: адразу 100 чалавек былі расстраляны.
Наогул восень 1937 года ў Беларусі была "гарачай"... Ёсць лічбы, што за тры месяцы восені 37-га года было рэпрэсавана больш за 600 вядомых асоб Беларусі, цвет і гонар нацыі. Даўно гэта было, але дагэтуль непакоіць рана ў сэрцы народа.

Прадчуваннем вялікай бяды быў пажар, які здарыўся яшчэ ў жніўні: ва ўнутраным двары Мінскай турмы НКУС шугала полымя, распаленае з рукапісаў, — адразу вялікая колькасць беларускіх пісьменнікаў патрапілі ў шэрагі "ворагаў народа". Спачатку творы не прайшлі цэнзуру, але для надзейнасці, каб нават ніводнай думкі з іх не прасачылася да чытачоў, гэтыя творы вырашылі спаліць. Аўтары былі арыштаваны, і іх чакала пакутлівая расправа.

На працягу "чорнай ночы" 29 кастрычніка былі расстраляны 22 беларускія літаратары, у наступную ноч — яшчэ чацвёра. Навукоўцы, нават дзяржаўныя, грамадскія і партыйныя дзеячы не пазбеглі рэспрэсій. Яны жылі і працавалі дзеля БССР, поўныя ідэалаў і планаў на светлую будучыню свайго народа ў агульнай савецкай сям`і, дзе правіў магутны ўладар, на якога працавала сістэма, гатовая знішчыць усё, што выклікала пытанні і было ёй незразумела. За сваімі рэпрэсаванымі роднымі пайшлі "па этапе" іх сем`і.

Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што за ўсе гады сталінізму ў тагачаснай Беларусі пацярпела больш за паўтара мільёна чалавек, з рэпрэсіямі сутыкнулася кожная трэцяя сям`я.

Больш за 70 гадоў прайшло з таго часу, але дагэтуль удар адчувальны і памяць жывая. Хто ведае, якой была б незалежная Беларусь сёння, калі б таленавітыя сыны, лепшыя розумы яе працавалі б дзеля дабрабыту сваёй Радзімы?

Ларыса Цімошык
Звязда, 1 лістапада 2011
 
Дата публикации:01.11.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4064
 
Ключевые слова:
День поминовения Сталинские репрессии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме