https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аршанскія актывісты ўпарадкавалі пахаваньне ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў


30 лістапада прадстаўнікі розных партый і арганізацый сабраліся ва ўрочышчы Кабыляцкая Гара.
«Мы прыбралі сьмецьце вакол мэмарыяльнага знака, усталяванага тут у памяць пра растраляных людзей. Пафарбавалі крыжы, якія тут паставілі сваякі расстраляных ахвяраў сталінізму», — апавёў сябра аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Яўген Анішчанка.

Урочышча Кабыляцкая Гара знаходзіцца недалёка ад Воршы, каля пасёлка Андрэеўшчына. У гэтых мясьцінах пад Воршай у 1930-50-я гады праводзіліся расстрэлы мірнага насельніцтва — ахвяраў таталітарызму сталінскіх часоў.

Паводле некаторых дадзеных, тут было 7 ці 8 масавых пахаваньняў, але дакладную колькасьць ахвяраў сталінізму, якія знайшлі тут апошні спачын, ня ведае ніхто.

Парэшткі забітых людзей былі знойдзеныя ў Кабыляцкай Гары яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя, калі будавалі чыгунку да станцыі Ворша-Паўночная. Але толькі пасьля таго, як Беларусь даведалася пра менскія Курапаты, і ў Воршы была створаная адмысловая камісія па вывучэньні пахаваньняў.

На загад Аршанскага гарвыканкаму ў 1992-м годзе на Кабыляцкай Гары быў усталяваны вялікі помнік-камень.

Добраўпарадкаваньнем мэмарыялу ўсе гэтыя гаты займаюцца толькі мясцовыя актывісты.

Аршанскія актывісты зьбіраюцца ў гэтых мясьцінах штогод — або на Дзяды, або напярэдадні.

30 кастрычніка 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:30.10.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3851
 
Ключевые слова:
Ворша Дзяды День поминовения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме