https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшынёй Следчага камітэта Беларусі прызначаны Валерый Вакульчык


24 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка зрабіў першыя кадравыя прызначэнні ў створаным Следчым камітэце.
Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, старшынёй камітэта стаў Валерый Вакульчык, яго першым намеснікам — Андрэй Швед. Дагэтуль першы ўзначальваў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце, другі быў намеснікам генеральнага пракурора — начальнікам следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры.

Новым начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце прызначаны Сяргей Шпягун.

Следчы камітэт пачне функцыянаваць 1 студзеня 2012 года. Указ аб яго стварэнні быў падпісаны прэзідэнтам 12 верасня. У адпаведнасці з дакументам для стварэння камітэта будзе выдзелены следчы апарат з сістэмы органаў пракуратуры, падраздзяленне папярэдняга расследавання з сістэмы органаў унутраных спраў і сістэмы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Вызначаны статус Следчага камітэта як "дзяржаўнага праваахоўнага органа і органа папярэдняга следства, падпарадкаванага прэзідэнту Беларусі, які будзе ажыццяўляць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі паўнамоцтвы ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці".

Камітэт будзе складацца з цэнтральнага апарату, упраўленняў па абласцях і Мінску, а таксама раённых (міжраённых), гарадскіх, раённых у гарадах аддзелаў.

Асноўныя задачы новага ведамства — "усебаковае, поўнае, аб`ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, выкананне законнасці пры праверцы, разглядзе заяў і паведамленняў аб злачынствах, распачынанні крымінальных спраў, ажыццяўленні папярэдняга следства".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:24.10.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3238
 
Ключевые слова:
Следственный комитет Правоохранительный орган
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме