https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Акадэмік Расійскай акадэміі навук Генадзь Анішчанка назваў правільна выбранай у Беларусі тактыку барацьбы з COVID-19


Аб гэтым акадэмік сказаў 26 студзеня падчас відэамоста паміж сталіцамі краін Еўразійскага эканамічнага саюза.
"Я лічу, правільнай, - сказаў Генадзь Анішчанка, адказваючы на пытанне пра беларускую тактыку барацьбы з пандэміяй. - У самым пачатку вы наязджалі на свайго Прэзідэнта, а ён адразу аб`явіў (што ў краіне не будуць уводзіцца лакдаўны.), ён гаварыў, што мы не будзем гэтага рабіць, мы будзем выбарачна падыходзіць да гэтага".

"Тады была правільная, разумная заява з боку вашага Прэзідэнта. Я не бачу таго, што гэта была памылка, па лічбах захваральнасці, інтэнсіўнасці эпідэмічнага працэсу, па лятальнасці і г.д.", - адзначыў акадэмік.

Разам з тым ён канстатаваў, што жыхары Беларусі, на яго думку, не так актыўна прышчэпліваюцца ад COVID-19. "У прынцыпе, падцягнуцца трэба", - парэкамендаваў Генадзь Анішчанка.

Акадэмік таксама заявіў, што Беларусь атрымала і своеасаблівы плюс ад пандэміі.

"Сёння Беларусь атрымала сабе як станоўчы, матэрыялізаваны вынік ад каранавіруснай інфекцыі - вытворчасць вакцыны. Заўтра яе можна будзе перапрафіляваць для вытворчасці іншай вакцыны. Хоць Беларусь да гэтага не мела сваёй вакцыннай вытворчасці. Таму вучыцеся ў Беларусі", - сказаў Генадзь Анішчанка, звяртаючыся да журналіста з Кыргызстана.

26 студзеня 2022, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.01.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:156
 
Ключевые слова:
Коронавирус Пандемия Здравоохранение Лечение в Беларуси Геннадий Онищенко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме