https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Лідарства і адзінства не хапае». Барэль падвёў вынікі сесіі Генеральнай Асамблеі ААН


Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазеп Барэль пасля выступлення на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку адзначыў расце напружанне ў свеце і адсутнасць адзінства ў барацьбе з ім. Пра гэта ён заявіў у сваім штотыднёвым блогу.
«Гэтыя тры дні ў Нью-Ёрку пацвердзілі старую прымаўку, што ААН — выдатнае люстэрка стану свету. Калі глядзець за граніцы Украіны, то відаць, што глабальныя крызісы назапашваюцца, але глабальная рэакцыя альбо блакуецца, альбо з’яўляецца неналежнай. Лідарства і адзінства не хапае», — напісаў ён, адзначыўшы, што канфлікт ва Украіне і напружанасць у адносінах паміж КНР і ЗША «ірвуць тканіну» так званага міжнароднага парадку, заснаванага на правілах.

Ён таксама звярнуў увагу, што «існуе больш шырокі глабальны парадак дня», у дачыненні да якога «неабходна праяўляць вялікую актыўнасць і ўвагу да патрэб і чаканняў свету, поўнага крызісаў».

Падводзячы вынікі сваёй паездкі, кіраўнік дыпламатыі ЕС адзначыў значную ролю Еўрапейскага Саюза ў вырашэнні міжнародных пытанняў.

«Не так шмат крызісаў, у якіх мы не праяўляем актыўнасці, і ні адзін іншы партнёр не прапануе больш сістэматычную падтрымку работы ААН, чым мы», — напісаў Барэль.

Звязда, 27 лютага 2023
 
Дата публикации:27.02.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:532
 
Ключевые слова:
ООН Евросоюз Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме