https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з Днём дзяржаўнасці


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Гэтае свята сімвалізуе няўхільнае імкненне сербаў да незалежнасці, захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і ўмацавання суверэнітэту сваёй краіны, — гаворыцца ў віншаванні. — Мужна пераадольваючы ўсе выпрабаванні, Бялград працягвае паспяхова вырашаць актуальныя сацыяльна-эканамічныя задачы, падтрымліваць мір у рэгіёне, адстойваць самастойнасць і праводзіць збалансаваную знешнюю палітыку».

У Беларусі высока цэняць адносіны з Сербіяй, заснаваныя на традыцыях братэрскага сяброўства, культурнай і духоўнай блізкасці, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. «Упэўнены, што далейшае развіццё двухбаковага палітычнага дыялогу, паўнавартасная рэалізацыя патэнцыялу беларуска-сербскага супрацоўніцтва і ўзаемная падтрымка на міжнароднай арэне цалкам адпавядаюць інтарэсам нашых народаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Вучычу моцнага здароўя і новых поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а ўсім жыхарам Сербіі — згоды і працвітання.

Звязда, 15 лютага 2023
 
Дата публикации:15.02.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:484
 
Ключевые слова:
Сербия День государственности Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме