Пазыковы крызіс можа наступіць у Італіі, бо Еўрапейскі цэнтральны банк павялічвае працэнтныя стаўкі і ў бліжэйшыя месяцы плануе набыць менш аблігацый, паведаміла выданне Financial Times.
Эксперты, апытаныя Financial Times, назвалі Італію дзяржавай еўразоны, найбольш схільнай да рызыцы падзення на рынках дзяржаблігацый.
Урад прэм’ера Джорджы Мелоні спрабуе знізіць бюджэтны дэфіцыт з 5,6% ВУП да 4,5% у 2023-м і да 3% – у 2024 годзе.
Пры гэтым дзярждоўг Італіі застаецца адным з самых высокіх у ЕС і складае каля 145% ад ВУП.
Раней Мелоні выказала незадаволенасць планамі ЕЦБ працягваць павышаць стаўкі, нягледзячы на істотныя рызыкі для фінансавай стабільнасці.
"Было б карысна, калі б ЕЦБ добра спраўляўся са сваёй камунікацыяй, інакш ён рызыкуе выклікаць калі не паніку, то ваганні на рынку", - цытуе Financial Times словы прэм’ера.
У італьянскім урадзе крытыкуюць ЕЦБ за ўзмацненне жорсткасці крэдытна-грашовай палітыкі. Кіраўнік Мінабароны краіны Гвіда Красета заўважыў, што крокі банка не маюць сэнсу, а намеснік прэм’ера Матэа Сальвіні заявіў, што павышэнне ставак "спаліць" мільярды зберажэнняў італьянцаў.
Мінск, 7 студзеня 2023
Sputnik