https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Работы беларускіх аўтараў прадстаўлены на арт-Біенале ў Бангладэш


Работы беларускіх аўтараў прадстаўлены на 19-й Міжнароднай азіяцкай арт-Біенале ў Бангладэш, якая 8 снежня адкрылася ў сталіцы краіны — горадзе Дакка.
Беларусь на гэтым мерапрыемстве прадстаўляе творчая дынастыя: Людміла Пятруль, аўтар твораў арт-тэкстылю, габелена, і яе сын скульптар Максім Пятруль, вядомы шырокаму колу сваімі творамі гарадской скульптуры ў Мінску і Мінскім метрапалітэне.

На выставе прадстаўлены творы аўтараў з 114 краін свету, у падзеі ўдзельнічаюць 493 мастака, якія прывезлі 712 сваіх твораў, адабраных з ліку заявак міжнародным журы дадзенага конкурсу.

Азіяцкая арт-біенале-адна з самых маштабных мастацкіх праектаў. Першая такая экспазіцыя адбылася ў 1981 годзе. Экспазіцыя праходзіць у Нацыянальнай мастацкай галерэі краіны і працягнецца роўна месяц, да 7 студзеня 2023 года.

Людміла Петруль працуе з мноствам тэхнік, якія выкарыстоўваюцца ў сучасным мастацкім тэкстылі. Пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных арт-праектаў. Вядомая сваімі габеленавымі і графічнымі творамі, прысвечанымі творчасці беларускіх літаратараў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія знаходзяцца ў зборах літаратурных музеяў Мінска і Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Максім Петруль працуе як са станковай, так і з гарадской скульптурай. Актыўна прымае ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх выставах і конкурсах. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, У калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, а таксама ў Нацыянальным мастацкім музеі Кітая. Яго гарадскія скульптуры ўстаноўлены ў Беларусі, Кітаі.

Звязда, 9 снежня 2022
 
Дата публикации:09.12.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:751
 
Ключевые слова:
Бангладеш Выставка Искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме