https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЮНІСЭФ: каля чвэрці бежанцаў з Украіны ў Беларусі – дзеці


Вымушаным перасяленцам з Украіны ў Беларусі, у тым ліку, дапамагае ЮНІСЭФ, выкарыстоўваючы і мясцовыя рэсурсы.
У Беларусі зарэгістравана крыху больш за 16 тысяч бежанцаў з Украіны, паведаміў журналістам каардынатар ЮНІСЭФ па пытаннях рэагавання ў надзвычайных сітуацыях Фарход Хамідаў.

"Дакладнай лічбы па дзецях у нас няма, але гэта каля 25-26% ад агульнай колькасці", - растлумачыў Фарход Хамідаў.

Ён дадаў, што ў цэлым, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, з 24 лютага ў краіну прыбылі каля 63 тысяч украінскіх грамадзян (не ўсе, хто прыехаў, рэгіструюцца ў якасці бежанцаў).

"Іх (украінскіх бежанцаў) дастаткова шмат, нягледзячы на ​​тое, што мяжа паміж Беларуссю і Украінай, як вы ведаеце, зараз закрыта", - адзначыў Хамідаў.

Каардынатар звярнуў увагу, што дакладна невядома, колькі ўкраінцаў прыехалі праз Расію.

Хамідаў лічыць, што беларускія ўлады зрабілі шмат, каб ураўнаваць у правах украінскіх дзяцей і дарослых з жыхарамі Беларусі.

Сумесна з партнёрамі ЮНІСЭФ раздае ў Беларусі ўкраінскім бежанцам гігіенічныя наборы, ім аказваецца псіхалагічная дапамога, працуюць мабільныя групы з удзелам сацыяльных педагогаў.

Таксама аказвалася адрасная фінансавая дапамога да школы. Цяпер плануецца такая ж дапамога да зімы: на цёплае адзенне або аплату камунальных паслуг.

У тым ліку гэта робіцца за кошт ахвяраванняў ад беларускага бізнесу і прыватных асоб.

Па даных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі на канец верасня, найбольш бежанцаў з Украіны пражывалі ў Гомельскай вобласці (звыш як 5 тысяч).

Мінск, 9 лістапада 2022
Sputnik
 
Дата публикации:09.11.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:724
 
Ключевые слова:
Беженцы ЮНИСЕФ Украина Благотворительность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме