https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Германіі правыя экстрэмісты, якія планавалі дзяржаўны пераварот і адраджэнне другога рэйха, хацелі забіць канцлера ФРГ Олафа Шольца


Аб гэтым паведамляе газета New York Times.
Выданне піша, што было выяўлена звыш 100 дакументаў, у якіх удзельнікі змовы кляліся захаваць інфармацыю аб планах групы зрынуць існуючы ў Германіі дзяржаўны лад і замяніць яго на ўласную форму праўлення, а таксама забіць нямецкага канцлера.

Раней па падазрэнні ва ўдзеле ў змове з мэтай гвалтоўнага захопу ўлады ў Германіі нямецкая паліцыя правяла ператрусы ў 52 чалавек у 11 з 16 федэральных зямель, 25 чалавек былі затрыманыя, яшчэ ў 27 былі праведзены ператрусы ў дамах і кватэрах. Па звестках ведамства, групоўка была створана прыкладна ў канцы лістапада 2021 года, яе лідарам стаў 71-гадовы прынц Генрых XIII — нашчадак роду, які да 1918 года валодаў у Германіі невялікім княствам.

Звязда, 14 снежня 2022
 
Дата публикации:14.12.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:824
 
Ключевые слова:
Германия Экстремизм Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме