https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Савет Рэспублікі прыняў заяву ў сувязі са слуханнямі па Беларусі ў Еўрапарламенце


Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняў заяву ў сувязі з парламенцкімі слуханнямі па Беларусі ў Еўрапарламенце. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
"Прэзідыум Савета Рэспублікі з абурэннем успрыняў правядзенне 19 кастрычніка 2022 года ў Еўрапарламенце слуханняў па беларускім пытанні, якія сталі чарговай дэманстрацыяй пагарды да Рэспублікі Беларусь і спробай наўмыснай дыскрэдытацыі палітыкі нашай краіны. Ужо далёка не першы раз еўрадэпутатамі прымяняецца адкрытае маніпуляванне грамадскай думкай пад маркай абароны правоў чалавека. Не вытрымліваюць ніякай крытыкі спробы шэрага еўрадэпутатаў навязаць свой неабгрунтаваны, палітычна ангажаваны пункт гледжання аб ролі кіраўніцтва Беларусі ў развіцці сітуацыі вакол Украіны, - гаворыцца ў заяве. - Абсалютна ўпэўнены ў безальтэрнатыўнасці палітыка-дыпламатычнага шляху вырашэння расійска-ўкраінскага канфлікту. Беларусь ужо шмат зрабіла для гэтага, арганізаваўшы тры раўнды перагавораў Расіі і Украіны на сваёй тэрыторыі".

Савет Рэспублікі асуджае курс Еўрапарламента на падтрымку радыкальнай збеглай беларускай апазіцыі і яе планаў па сілавым звяржэнні законнай улады ў нашай краіне.

"Гэта своеасаблівая падтрымка тэрарызму і грубага ўмяшання ў справы суверэннай дзяржавы без разумення таго, што такія заклікі могуць прывесці да сур`ёзных наступстваў для бяспекі ўсяго кантынента, - адзначаецца ў заяве. - Спекуляцыі асобных еўрадэпутатаў на тэме Беларусі - усвядомлены намер адцягнуць увагу выбаршчыкаў ад нарастаючых унутраных праблем у краінах ЕС. У той час як прадаўжаюцца беспадстаўныя заклікі да ўвядзення ўсё новых санкцый супраць Беларусі, санкцыйны бумеранг ужо ўдарыў па іх ініцыятарах".

"Лічым, што ў Еўрапейскім саюзе прыйдзе ўсведамленне згубнасці такой палітыкі адносна Рэспублікі Беларусь. Менавіта парламентарыі маглі б пасадзейнічаць устанаўленню канструктыўнага ўзаемадзеяння для недапушчэння эскалацыі напружанасці ў сферы бяспекі ў Еўропе", - падкрэсліваецца ў заяве.

4 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:709
 
Ключевые слова:
Европарламент Права человека Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме