https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сі Цзіньпін пераабраны генеральным сакратаром ЦК КПК


Сі Цзіньпін пераабраны генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая на першым пленуме ЦК КПК 20-га склікання ў нядзелю, адзначаецца ў камюніке, перадае «„Жэньмінь жыбаа“ анлайн».
На пленуме, які прайшоў пад старшынствам Сі Цзіньпіна, прысутнічалі 203 члены ЦК КПК і 168 кандыдатаў у члены ЦК КПК 20-га склікання. Сі Цзіньпін таксама быў прызначаны старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КПК.

На пленуме Сі Цзіньпін, Лі Цян, Чжаа Лэцзі, Ван Хунін, Цай Цы, Дын Сюэсян і Лі Сі былі выбраны членамі ПК Палітбюро ЦК КПК.

На дадзеным пленуме таксама былі абраныя члены Палітбюро ЦК КПК, і зацверджаны спіс членаў Сакратарыята ЦК КПК, вылучаных ПК Палітбюро ЦК КПК.

Пленум прызначыў членаў Цэнтральнага ваеннага савета. Пленум таксама зацвердзіў сакратара, намеснікаў сакратара Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК і членаў Пастаяннага камітэта Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК, якія былі выбраны на першым пленарным пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК 20-га склікання.

Звязда, 23 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:23.10.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:813
 
Ключевые слова:
Си Цзиньпин ХХ съезд Коммунистическая партия Выборы в Китае
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме