https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вялікі тэатр Беларусі прыме ўдзел у Міжнародным фестывалі танца і музыкі ў Тайландзе


Найбуйнейшы фестываль у Азіі — штогадовы Бангкокскі міжнародны фестываль танца і музыкі пад патранажам каралеўскай сям’і Тайланда — праходзіць у гэтым годзе з 7 верасня па 18 кастрычніка, паведамляе Вялікі тэатр Беларусі.
Вялікі тэатр Беларусі прадставіць на найбуйнейшым міжнародным фестывалі ў Тайландзе з 15 па 18 кастрычніка чатыры знакамітыя балетныя пастаноўкі: балеты «Шчаўкунчык» і «Спячая прыгажуня» П. І.Чайкоўскага, «Шехеразада» М. Рымскага-Корсакава, «Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына.

Узначаліць гастрольны тур мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі народны артыст СССР і Беларусі Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў. У цяперашняй гастрольнай паездцы прымуць удзел больш за пяцьдзясят беларускіх артыстаў, у тым ліку народныя артысты Беларусі Ірына Яромкіна і Антон Краўчанка, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Марына Вежнавец, Людміла Хітрова, Юрый Кавалёў, вядучыя майстры сцэны Вікторыя Трэнкіна, Арцём Банькоўскі, Эвен Капітэн і інш. 

Міжнародны фестываль танца і музыкі быў арганізаваны ў 1999 годзе, і з тых часоў кожны год тысячы артыстаў з усяго свету прыязджаюць у Бангкок, каб выступіць на сцэне Тайландскага культурнага цэнтра. Падчас фестывалю праходзяць канцэрты класічнай музыкі, буйныя тэатры з розных краін прадстаўляюць балетныя і оперныя пастаноўкі, спектаклі на аснове сучаснага і традыцыйнага нацыянальнага танца і інш. На фестывалі ў Тайландзе Вялікі тэатр Беларусі раней бываў неаднаразова. Пісьменная і дасведчаная публіка заўсёды высока ацэньвала выступленні беларускіх артыстаў.

Звязда, 8 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:08.10.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:862
 
Ключевые слова:
Тайланд Большой театр Беларуси Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме