https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бойню ва Украіне развязалі ўкраінскія шалёныя палітыкі-нацыяналісты, а народ ваяваць не збіраўся


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пашыранай версіі інтэрв`ю тэлеканалу "Расія", якую паказалі ў вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для яго вельмі трагічна тое, што адбываецца цяпер ва Украіне, і таму ёсць у тым ліку асабістыя прычыны, таму што, як не раз гаварыў Прэзідэнт, яго карані знаходзяцца недзе паміж Чарнігавам і Кіевам. "Тое, што адбываецца, - для мяне гэта трагічна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што адказнасць за ўсё, што цяпер робіцца ва Украіне, нясуць палітыкі гэтай краіны, якія маглі прадухіліць трагедыю, але не зрабілі гэтага. "Усю гэту бойню завязалі на маіх вачах. Як вы іх называеце, "нацыкі". Гэта нацыяналістычныя вярхі на чале з Парашэнкам, Зяленскім і гэтак далей. Гэта яны вінаваты. Далей пайшло-паехала. Пачатак яны паклалі. Украінскі народ супраць нас (і мы супраць іх) не ваяваў і ваяваць не збіраўся. Гэту вайну пачалі шалёныя, нацыяналістычныя палітыкі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Хоць ва Уладзіміра Зяленскага з прыходам да ўлады была магчымасць адысці ад той палітыкі, якая праводзілася ў Данбасе і Адэсе, калі спалілі людзей у Доме прафсаюзаў. Але ён гэтага не зрабіў па прычыне сваёй палітычнай недасведчанасці і з-за іншых абставін. "Валодзя Зяленскі - неспрактыкаваны чалавек, яму ж спадчына цяжкая дасталася, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта для яго было немагчыма. Ён, па-першае, не палітык. Ён не гатовы быў да гэтага. І з-за гэтага ён не мог адысці".

Яшчэ адзін украінскі палітык, які мог паўплываць на развіццё падзей, - Пётр Парашэнка ў бытнасць яго знаходжання на пасадзе Прэзідэнта Украіны. І такая магчымасць абмяркоўвалася паміж лідарамі трох краін - Уладзімірам Пуціным, Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам. "Мы ўтрох там "цялёпкаліся" - Пуцін, я і Парашэнка, каб гэтага не было. "Так, так, я разумею і іншае", - пагаджаўся (Парашэнка.). А потым ад гэтай палітыкі на прымірэнне ён адышоў", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама расказаў пра размову, якая адбылася ў яго з Уладзімірам Пуціным і Сяргеем Шайгу (тады - міністрам абароны) у хуткім часе пасля таго, як адбыўся бой за Данецкі аэрапорт, у якім загінула шмат украінцаў. "Яны бой гэты прайгралі. Мы якраз з Пуціным у Сочы вялі перагаворы. Я тады і з Шайгу размаўляў па тэлефоне. Шайгу мне тады сказаў: "Пара канчаць гэту бойню. Навошта нам гэта трэба?" І ў гэтым была ўся палітыка", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Парашэнка пасля папярэдніх нацыяналістаў і іншых мог такую ​​палітыку (палітыку на прымірэнне.) пабудаваць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - І ён паабяцаў, што так будзе. А потым ад гэтага адышоў пад націскам Захаду, перш за ўсё англічан. Яны праваднікамі былі, ён ад гэтага адышоў".

19 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.08.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:213
 
Ключевые слова:
Украина Россия Война Переговоры Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме