https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Два мільярды жанчын і дзяўчат не маюць доступу да сацыяльнай абароны


Пра гэта паведамляюць у Цэнтры навін ААН.
У цэлым з 2015 года колькасць людзей, абароненых тымі ці іншымі сацыяльнымі праграмамі, павялічылася, але адначасова ў большасці рэгіёнаў, якія развіваюцца, павялічыўся гендэрны разрыў у гэтай сферы, гэта значыць апошнія дасягненні прынеслі больш карысці мужчынам, чым жанчынам. Гэта датычыцца грашовых дапамог, дапамог па беспрацоўі, пенсій і паслуг аховы здароўя.

Ахова мацярынства ва ўсім свеце знаходзіцца ў засмучальным стане. Больш за 63 працэнты жанчын, якія вырашылі стаць маці, не атрымліваюць дапамог па цяжарнасці і родах, а ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары гэтая лічба дасягае 94 працэнтаў.

Адсутнасць адэкватнай фінансавай падтрымкі падчас дэкрэта не толькі ставіць жанчын у нявыгаднае эканамічнае становішча, але і ўяўляе пагрозу іх здароўю і дабрабыту, а таксама дабрабыту іх дзяцей. У такіх сітуацыях беднасць «перадаецца» з пакалення ў пакаленне.

Сярод бедных пластоў насельніцтва значна больш жанчын і дзяўчат — прычым усіх узростаў, а найбольшы разрыў назіраецца ў дзетародным узросце. Сярод жанчын ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў верагоднасць аказацца ва ўмовах крайняй беднасці на 25 працэнтаў вышэй, чым сярод мужчын таго ж узросту.

Канфлікты, эканамічныя ўзрушэнні і змена клімату толькі пагаршаюць няроўнасць. У цяжкіх сітуацыях часта ігнаруюцца гендэрныя рызыкі і фактары ўразлівасці. Напрыклад, у перыяд з 2022 года жанчыны асабліва востра адчувалі на сабе наступствы росту інфляцыі, у тым ліку — цэн на энерганосьбіты і прадукты харчавання. Тым не менш, з амаль 1000 мер сацыяльнай абароны, прынятых урадамі ў 171 краіне, толькі 18 працэнтаў былі накіраваны на забеспячэнне эканамічнай бяспекі жанчын.

«Патэнцыял сацыяльнай абароны для забеспячэння гендэрнай роўнасці велізарны. І каб яго выкарыстоўваць, нам неабходна засяродзіць увагу на абароне годнасці і самастойнасці жанчын і дзяўчат і пашырэнні іх правоў і магчымасцяў на кожным этапе працэсу — ад распрацоўкі палітыкі і праграм да іх рэалізацыі і фінансавання», — заявіла Сара Хендрыкс, дырэктар Аддзела палітыкі, праграм і міжурадавых адносін структуры «ААН-жанчыны».

ААН заклікае ўрады па ўсім свеце даць жанчынам і дзяўчатам магчымасці для паляпшэння свайго сацыяльнага становішча, удзяляючы пры гэтым прыярытэтную ўвагу патрэбнасцям насельніцтва ў крызісных сітуацыях.

Звязда, 20 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:20.10.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:98
 
Ключевые слова:
ООН Соцзащита Безопасность женщин Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме