https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Беларусі аб выхадзе Латвіі з пагаднення па трансгранічным супрацоўніцтве


Дзеянні латвійскіх палітыкаў знаходзяцца за мяжой разумення. Так у МЗС Беларусі пракаментавалі рашэнне ўрада Латвіі аб выхадзе ў аднабаковым парадку з міжурадавага Пагаднення аб асноўных прынцыпах трансгранічнага супрацоўніцтва ад 1998 года.
"Як відаць, выбраны латвійскімі палітыкамі курс на свядомае нагнятанне істэрыі ў адносінах з суседзямі ў рамках выбарчай кампаніі, таксама як і традыцыйнае жаданне заўсёды быць у авангардзе агульнаеўрапейскага мейнстрыму, правакуюць іх на дзеянні, якія знаходзяцца за мяжой нашага разумення. Размова ідзе перш за ўсё аб барацьбе Латвіі са свяшчэннай памяццю аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны і варварскім разбурэнні помнікаў, выдварэнні з краіны ўласных грамадзян за альтэрнатыўнае меркаванне, мэтанакіраванай дыскрымінацыі рускай мовы, драконаўскіх штрафах за прагляд тэлеканалаў навін", - заявілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Як адзначылі ў МЗС, на гэтым фоне ініцыятыва па выхадзе з міжнародных дагавораў з беларускага боку не стала нечым нечаканым: "Караючы меч латвійскай бюракратыі паспеў ужо абрушыцца на такія сферы супрацоўніцтва, што "пагражаюць бяспецы суседняй краіны", як службовае сабакаводства, статыстыка, судовая медыцына, сельская гаспадарка. Цяпер прыйшла чарга прыгранічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў сферы энергетыкі".

"Такія нематываваныя дзеянні латвійскіх улад дастойны толькі шкадавання, тым больш што Пагадненне аб трансгранічным супрацоўніцтве прадугледжвала развіццё кантактаў паміж мясцовымі ўладамі ў сферах узаемнага інтарэсу. Гэта значыць абсалютна прагматычныя рэчы ў інтарэсах народаў дзвюх краін. У той жа час мы вельмі добра разумеем, што чарговы крок афіцыйнай Рыгі ў стылі "на злосць бабулі вушы адмарожу" ў многім нацэлены на тое, каб адцягнуць увагу грамадзян Латвіі ад нарастаючых як снежны камяк сацыяльна-эканамічных праблем ва ўласнай краіне", - сказалі ў МЗС.

У ведамстве не сумняваюцца, што перыяд канфрантацыі скончыцца, будуць адноўлены ранейшыя і заключаны новыя пагадненні, а ў Латвіі яго будуць успамінаць як час прапушчаных магчымасцей для ўзаемапаважлівага супрацоўніцтва з дружалюбнай краінай-суседкай.

1 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.09.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:770
 
Ключевые слова:
Латвия Трансграничное сотрудничество Великая Отечественная война Памятники
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме