https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Павялічваецца колькасць пекінскіх стрыжоў


Дзякуючы паляпшэнню экалогіі ў кітайскай сталіцы назіраецца ўпэўнены рост колькасці пекінскіх стрыжоў (Apus apus pekinensis), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Пекінскі стрыж — адзін з самых ранніх «карэнных жыхароў» Пекіна і адзіная дзікая пералётная птушка, названая ў гонар сталіцы Кітая. Птушкі часта будуюць гнёзды ў адтулінах і шчылінах старых высокіх будынкаў. Кожны год у сярэдзіне красавіка пекінскія стрыжы вяртаюцца ў Пекін, каб вывесці патомства, а ў пачатку лістапада ляцяць на Паўднёва-Афрыканскае пласкагор’е на зімоўку.

Падчас сваёй міграцыі пекінскія стрыжы пралятаюць праз 37 краін і рэгіёнаў Азіі і Афрыкі, многія з якіх з’яўляюцца краінамі-ўдзельніцамі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», таму гэтых птушак таксама называюць «экалагічнымі пасламі на «Поясе і шляху».

З павышэннем экалагічнай дасведчанасці людзі ўсвядомілі важнасць стрыжоў у якасці знакавага віду Пекіна. Брама Чжэн’янмэнь, якой больш за 600 гадоў, служыць адным з любімых месцаў пасялення пекінскіх стрыжоў. З 2017 года супрацоўнікі адміністрацыі Чжэн’янмэня пачалі актыўна ствараць спрыяльныя ўмовы для птушак, уключаючы захаванне адтулін для ўваходу і выхаду птушак, выраб штучных гнёздаў, устаноўку камер для кругласутачнага назірання.

У апошнія гады ў выніку ўзмацнення мер па паляпшэнні навакольнага асяроддзя колькасць пекінскіх стрыжоў пастаянна павялічваецца і ўжо перавысіла 11 тысяч. Акрамя таго, птушкі паступова адаптуюцца да сучаснага гарадскога жыцця, спрабуюць будаваць свае гнёзды на жылых будынках і пад эстакадамі.

Па даных даследавання Пекінскага цэнтра выратавання дзікіх жывёл, зараз у сталіцы Кітая не толькі стабільна расце колькасць пекінскіх стрыжоў, але і працягвае пашырацца іх арэал пасялення, зручных месцаў для іх гнездавання становіцца ўсё больш. Гэта звязана з паступовым павелічэннем плошчы водна-балотных угоддзяў у Пекіне, што забяспечвае птушкам дастатковую колькасць ежы.

Звязда, 27 ліпеня 2024
 
Дата публикации:27.07.2024
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:216
 
Ключевые слова:
Пекинский стриж Экология Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме