https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Захад спрабуе перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, прымеркаваным да святкавання Дня Перамогі.
"На жаль, мы святкуем Дзень Перамогі ва ўмовах абвастрэння рознагалоссяў і нарошчвання агрэсіі ва ўсім свеце. Так здарылася, што 9 мая - ужо не проста ўрачыстая і памятная дата. Цяпер для нас гэта новы гістарычны рубеж абароны і аховы незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны. У Еўропы ўжо выбудоўваецца новая антыруская, антыбеларуская місія - тое, з чаго разрасталася ў мінулым стагоддзі карычневая чума. Гэта новая ўпакоўка любімага тэрміна нацыянал-сацыялістычнай прапаганды - новая жыццёвая прастора на Усходзе. Толькі цяпер не на базе злавеснай і крывавай тэорыі расавай перавагі, а ў моднай абгортцы дэмакратызацыі, глабалізацыі і правоў чалавека", - сказаў Раман Галоўчанка.

На яго думку, у спробах сцерці гістарычную памяць, імкнучыся перапісаць гісторыю, Еўропа фактычна дэманструе, што для яе гэта было зусім не вызваленне, а паражэнне.

Так, 19 верасня 2019 года Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, у якой назваў савецка-германскі дагавор аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 года прычынай пачатку Другой сусветнай вайны. "Як бачым, фальсіфікацыя гісторыі на Захадзе ажыццяўляецца на самым высокім палітычным узроўні. Калі раней адкрытыя фэйкі агучваліся жоўтымі лісткамі або асобнымі радыкальнымі палітыканамі, то цяпер хлусню пачынаюць адкрыта легалізоўваць еўрапейскія заканадаўцы. Каштоўнасць гэтых паперак невялікая, але менавіта імі высцілаецца дарога да рэваншызму, - звярнуў увагу прэм`ер-міністр. - Як на дражджах плодзяцца псеўдагістарычныя пошукі, якія перакручваюць прычыны, ход і вынікі Другой сусветнай вайны, прыніжаюць ролю Савецкага Саюза ў перамозе над фашызмам, ачарняюць камандзіраў і байцоў Чырвонай Арміі і руху супраціўлення. Але ўсе гэтыя пасквілі не вартыя і адной фразы, напісанай на аплаўленых сценах Брэсцкай крэпасці яе невядомым абаронцам 20 ліпеня 1941 года: "Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма!"

На працягу апошняга дзесяцігоддзя ў заходніх краінах мэтанакіравана ажыццяўляецца кампанія па апаганенні і знішчэнні помнікаў і мемарыялаў савецкім воінам, якія вызвалілі гэтыя дзяржавы ад карычневай чумы, адзначыў Раман Галоўчанка. "Нават сёння нашчадкі нацыстаў баяцца савецкіх салдат-пераможцаў. Тых, што ўвекавечаны ў граніце манументаў. Баяцца праўды. А праўда часта сведчыць далёка не на карысць многіх краін сучаснай Еўропы. Адначасова праслаўляецца нацысцкі рух. Нават у нашых суседзяў, з якімі мы ў складзе агульнай краіны змагаліся супраць фашызму, сёння праводзяцца публічныя дэманстрацыі неанацыстаў. Ушаноўваюцца былыя легіянеры СС і гераізуюцца нацысцкія злачынцы і іх прыхвасні, у гонар якіх пераймяноўваюцца вуліцы", - выказаў ён абурэнне.

На думку кіраўніка ўрада, таму ўсё часцей ажыццяўляюцца выпады ў адносінах да нашай краіны. "Устойлівы характар набывае кашчунственная практыка адхілення Беларусі і Расіі ад удзелу ў памятных мерапрыемствах, прысвечаных датам, звязаным з трагічнымі для нашага народа старонкамі гісторыі. Сістэматычна дыскрэдытуюцца нашы дзяржаўныя сімвалы. Нас спрабуюць задушыць эканамічна. Разарваць існуючыя гандлёвыя сувязі, ускладніць міжнародныя фінансавыя аперацыі, зламаць схемы прамысловай кааперацыі. Як фашысты стралялі ў санітарныя машыны, сёння крывадушныя заходнія абыронцы правоў чалавека мэтанакіравана пазбаўляюць беларусаў доступу да жыццёва важных лекавых сродкаў. Гэта сучасны выскал генацыду", - сказаў прэм`ер-міністр.

Год гістарычнай памяці дае магчымасць беларускаму грамадству, і асабліва моладзі, нанава ўсвядоміць тую цану, якую беларусы заплацілі за шматвяковае імкненне да ўласнай дзяржаўнасці, суверэнітэту і незалежнасці. "Для недапушчэння скажэння вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама для з`яднанасці беларускага грамадства ў Беларусі юрыдычна прызнаны генацыд беларускага народа, учынены нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў ваенныя гады і пасляваенны перыяд. Для ўдакладнення маштабаў генацыду, давядзення вынікаў да сусветнай грамадскасці, вышуку і пакарання нацысцкіх ваенных злачынцаў Генеральная пракуратура праводзіць маштабнае крымінальнае расследаванне. Нельга дапусціць сцірання злачынстваў фашыстаў і іх памагатых з гістарычнай памяці", - перакананы Раман Галоўчанка. Унесеныя змяненні ў беларускае заканадаўства, у тым ліку ў новую рэдакцыю Канстытуцыі, якія датычацца неабходнасці захавання ў памяці грамадства гераічнага подзвігу народа, стварылі для гэтага надзейную юрыдычную базу", - падкрэсліў ён.

Прэм`ер-міністр назваў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне нацыянальным здабыткам, крыніцай жыццёвай сілы беларускага народа, яго патрыятызму і самаадданасці.

"Сёння наша дзяржава развіваецца ў няпростых умовах знешняга націску. Але дзякуючы працавітасці нашага народа, яго веры ва ўласныя сілы, разважлівасці, уменню не адступаць перад цяжкасцямі Беларусь зноў выйдзе пераможцай і ўмацуецца. Наша краіна мірная, адкрытая для дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Мы робім усё для таго, каб нашы граніцы былі граніцамі міру і бяспекі. Беларусь была, ёсць і будзе міралюбівай дзяржавай. Мы выпакутавалі гэты выбар", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

6 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.05.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:995
 
Ключевые слова:
День Победы Нацизм Год исторической памяти Великая Отечественная война Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме