https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін імкнуцца захаваць Украіну і прынесці ў краіну мір


Такі пункт гледжання ў рамках праекта "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў палітык, экс-дэпутат Вярхоўнай рады ад Партыі рэгіёнаў Аляксей Жураўка.
"Спачатку я лічыў мінскія пагадненні правільнымі. Пакуль гарматы не гавораць, трэба перагаворы весці да канца. Цяпер іх ужо няма з кім весці. Зяленскі думае, што пагуляе ў кошкі-мышкі і забалбоча гэту сітуацыю. Але ў яго ёсць куратары, якім трэба максімальна зацягнуць гэты канфлікт, каб было больш разбурэнняў, больш крыві. Але, у рэшце рэшт, усё гэта трэба будзе аднаўляць. На чые плечы гэта ляжа? Амерыка нам не дапаможа. Еўропа не дапаможа. Гэта давядзецца рабіць суседзям, таму што пад бокам агонь або тлеючае вуголле не патрэбны. Не патрэбны людзі, якія прыносяць гора і смерць. Бандыты, аферысты і гэтак далей. Нам патрэбна спакойнае грамадства. Але чым больш ты цягнеш, чым больш выхоўваеш нешта страшнае, тым цяжэй будзе выходзіць з гэтага крызісу", - сказаў Аляксей Жураўка.

Ён пракаментаваў адмову Украіны праводзіць мірныя перагаворы на тэрыторыі Беларусі. "Не трэба клікаць некага, хто гэтага не хоча. Лукашэнка сваю місію выканаў. І Пуцін, і Лукашэнка зрабілі ўсё, каб загінула менш людзей. Яны імкнуліся прынесці ва Украіну мір. Імкнуліся яе захаваць. Але ва Украіне хочуць справакаваць новы канфлікт, каб умяшалася яшчэ і Беларусь. Я ўпэўнены: Беларусь умяшаецца толькі тады, калі адчуе пагрозу для ўласнага народа. Сёння мы бачым паўтарэнне пачатку Вялікай Айчыннай вайны", - упэўнены экс-дэпутат Вярхоўнай рады.

11 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.04.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:515
 
Ключевые слова:
Украина Евросоюз Россия Спецоперация Переговоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме