https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія датэрмінова спыняе сваё членства ў Савеце ААН па правах чалавека


Расія прыняла рашэнне аб датэрміновым спыненні членства ў Савеце ААН па правах чалавека. Пра гэта заявіў намеснік пастаяннага прадстаўніка РФ пры ААН Генадзь Кузьмін.
«Расійская Федэрацыя прыняла рашэнне аб датэрміновым спыненні з 7 красавіка 2022 года сваіх паўнамоцтваў члена Савета ААН па правах чалавека», — сказаў ён пасля прыняцця Генасамблеяй ААН рашэнні аб прыпыненні членства РФ у Савеце.

Расія працягне выконваць міжнародныя абавязацельствы ў праваабарончай сферы пасля выхаду з Савета ААН па правах чалавека, заявіў Кузьмін.

«Прынятае намі рашэнне датэрмінова спыніць членства ў Савеце ААН па правах чалавека не з’яўляецца адступленнем ад міжнародных абавязацельстваў Расіі ў праваабарончай сферы», — сказаў ён.

«РФ і далей мае намер уносіць важкі ўклад ва ўмацаванне канструктыўнага дыялогу па правах чалавека, уцягванне ўсіх зацікаўленых бакоў у працэс калектыўнай выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў, якія адказваюць інтарэсам усіх груп дзяржаў», — дадаў Кузьмін.

Расія лічыць рашэнне Генасамблеі ААН аб прыпыненні яе членства ў Савеце па правах чалавека неправамерным і палітычна матываваным, заявіў ён.

«Расія разглядае прынятую Генеральнай Асамблеяй ААН рэзалюцыю аб прыпыненні членства Расійскай Федэрацыі ў Савеце ААН па правах чалавека ў якасці неправамернага і палітычна матываванага кроку ў мэтах дэманстратыўнага пакарання суверэннай дзяржавы – члена ААН, які ажыццяўляе незалежную ўнутраную і знешнюю палітыку», — сказаў ён.

Звязда, 7 красавіка 2022
 
Дата публикации:07.04.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:611
 
Ключевые слова:
Россия ООН Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме