https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


21 сакавіка – Міжнародны дзень Наўруз


Наўруз – дзень вясновага раўнадзенства. Гэта старажытнае свята, якое больш за 500 мільёнаў чалавек па ўсім свеце адзначаюць як пачатак Новага года.
Наўруз святкуецца ў Цэнтральнай Азіі, на Балканах, на Блізкім Усходзе, на Каўказе, у басейне Чорнага мора і ў іншых рэгіёнах ужо больш за 3 000 гадоў.

23 лютага 2010 года Генеральная Асамблея ААН прызнала 21 сакавіка як Міжнародны дзень Наўруз. На гэтым жа пасяджэнні Генеральная Асамблея вітала рашэнне ЮНЕСКА ад 30 верасня 2009 года аб уключэнні Наўруза ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Свята далёкіх продкаў Наўруз азначае першы дзень вясны і абнаўленне прыроды. Гэтае свята спрыяе прасоўванню каштоўнасцяў міру і салідарнасці, як паміж пакаленнямі, так і ўнутры сям’і, а таксама прымірэння і добрасуседства, што садзейнічае захаванню культурнай разнастайнасці і ўмацаванню дружбы паміж народамі і рознымі суполкамі.

Як патлумачылі ў Пасольстве Рэспублікі Узбекістан у Беларусі, а менавіта ў гэтай краіне свята адзначаецца асабліва ярка, Наўруз адыгрывае значную ролю ва ўмацаванні сувязяў паміж народамі на аснове ўзаемнай павагі і ідэалаў свету і добрасуседства. Яго традыцыі і рытуалы адлюстроўваюць культурныя і старажытныя звычаі цывілізацый Усходу і Захаду, якія атрымалі распаўсюджванне ў кантэксце ўзаемаабмену чалавечымі каштоўнасцямі.

Святкаванне Наўруза азначае зацвярджэнне жыцця ў гармоніі з прыродай, ўсведамленне непарыўнай сувязі паміж стваральнай працай і прыроднымі цыкламі абнаўлення, клапатлівае і паважлівае стаўленне да прыродных крыніц жыцця.

Звязда, 21 сакавіка 2022
 
Дата публикации:21.03.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:145
 
Ключевые слова:
День весеннего равноденствия Наурыз ЮНЕСКО Международные праздники
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме