https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Францыска з гадавінай урачыстага пачатку пантыфікату


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты год у двухбаковым супрацоўніцтве і ў жыцці беларусаў асаблівы. Ён адзначаны шэрагам юбілейных дат: 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым Пасадам, 500-годдзем выдання першага малітваслова на беларускай мове, 1030-годдзем стварэння першай хрысціянскай епархіі на тэрыторыі Беларусі.

На думку Прэзідэнта, гісторыя ўзаемадзеяння Мінска і Ватыкана, дзейнасці Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі з’яўляецца яркім пацвярджэннем таго, што шляхам дыялогу, павагі і даверу можна вырашаць любыя пытанні, умацоўваць і пашыраць сувязі.

«Мы з гонарам успамінаем мінулае і з надзеяй глядзім у будучыню, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Беларусь падзяляе ваш заклік будаваць братэрства, паважаючы культуру і традыцыі народаў. Згодны з вамі, што адзіным правамерна існуючым бар’ерам можа быць толькі бар’ер супраць нянавісці і несправядлівасці, пагроз і навязвання чужой волі. Спадзяюся, што ў найбліжэйшы час мы асабіста абмяркуем гэтыя і іншыя тэмы».

Прэзідэнт пажадаў Папу Рымскаму Францішку здароўя, даўгалецця і Божай ласкі ў выкананні высокай апостальскай місіі.

Звязда, 13 сакавіка 2022
 
Дата публикации:13.03.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:131
 
Ключевые слова:
Христианство Римско-католическая церковь Папа Римский
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме