https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінабароны РФ апублікавала арыгінал сакрэтнага загада аб падрыхтоўцы Кіевам наступлення на Данбас


Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў.
Мінабароны Расіі апублікавала арыгінал сакрэтнага загада камандуючага нацыянальнай гвардыяй Украіны ад 22 студзеня 2022 года аб наступленні на Данбас у сакавіку гэтага года. 

«Мінабароны Расіі публікуе арыгінал сакрэтнага загада камандуючага Нацыянальнай гвардыяй Украіны генерал-палкоўніка Мікалая Балана ад 22 студзеня 2022 года. Загад “Аб арганізацыі падрыхтоўкі батальённай тактычнай групы 4-й брыгады аператыўнага прызначэння для выканання баявых (спецыяльных) задач у аперацыі аб’яднаных сіл у складзе брыгады ўзброеных сіл Украіны”. Дакумент адрасаваны начальнікам паўночнага кіеўскага, паўднёвага адэскага і заходняга тэрытарыяльных упраўленняў нацгвардыі Украіны», — сказаў Ігар Канашэнкаў.

Генерал падкрэсліў, што «на дакуменце прысутнічаюць арыгінальныя подпісы адказных за выкананне задач службовых асоб камандавання нацгвардыі Украіны».

Паводле яго слоў, у загадзе, даведзеным да камандавання органаў кіравання нацгвардыі Украіны, падрабязна распісаны план падрыхтоўкі адной з ударных груповак для наступальных дзеянняў у зоне так званай аперацыі аб’яднаных сіл на Данбасе.

«Дакументам зацвярджаецца арганізацыйна-штатная структура батальённа-тактычнай групы 4-й брыгады аператыўнага прызначэння нацгвардыі, арганізацыя яе ўсебаковага забеспячэння і перападпарадкавання 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе Украіны. Асабліва адзначу, што гэта злучэнне дэсантна-штурмавых войскаў Украіны з 2016 года абучалася амерыканскімі і брытанскімі інструктарамі па праграмах падрыхтоўкі “натаўскага стандарту” ў Львове», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны.

Ён расказаў, што ў адпаведнасці з загадам, намесніку камандуючага нацгвардыі была пастаўлена задача з 7 па 28 лютага 2022 года арганізаваць баявое зладжванне батальённа-тактычнай групы нацгвардыі ў складзе 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ўзброеных сіл Украіны.

«Звяртаю ўвагу: цэлых пяць абзацаў 4 пункта ўдзяляецца пытанням уважлівага адбору асабовага складу, абследаванню ўсіх псіхолагамі і забеспячэнню іх высокай матывацыі. Для гэтага нацгвардзейцаў прадпісана забяспечыць «нагляднай агітацыяй, інфармацыйна-прапагандысцкімі матэрыяламі, сцягамі і паліграфічнай прадукцыяй», — адзначыў Ігар Канашэнкаў.

Паводле яго слоў, намесніку камандуючага нацгвардыяй па кадрах было загадана арганізаваць «дзейсную сістэму маральна-псіхалагічнага забеспячэння батальённа-тактычнай групы 4-й брыгады аператыўнага прызначэння, унутраную камунікацыю камандзіраў з падначаленымі, інфармаванне», пры гэтым забяспечыць «тлумачэнне асабоваму складу рашэнняў кіраўніцтва і важнасці выканання будучых задач».

«Звяртаю асаблівую ўвагу, што пунктам 12 загада забараняецца накіроўваць у раён баявога зладжвання і да месца выканання баявых спецыяльных задач нацгвардзейцаў, якія паказалі нездавальняючыя вынікі псіхалагічнага тэсціравання па крытэрыі «гатоўнасць да рызыкі», — сказаў генерал.

Ён падкрэсліў, што згодна з загадам усе мерапрыемствы баявога зладжвання нацыяналістаў было прадпісана завяршыць да 28 лютага, каб у далейшым забяспечыць выкананне баявых задач у складзе ўкраінскай «аперацыі аб’яднаных сіл» на Данбасе.

Звязда, 9 сакавіка 2022
 
Дата публикации:09.03.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:170
 
Ключевые слова:
ЛНР ДНР Украина Национальная Гвардия Украины Военная операция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме