https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навукоўцы ў ЗША заявілі пра бескарыснасць лакдаўнаў і шкоду самаізаляцыі


Масавыя лакдаўны падчас першай хвалі COVID-19 вясной 2020 года нязначна знізілі смяротнасць ад каранавіруснай інфекцыі ў Еўропе і ЗША, высветлілі эксперты Універсітэта Джонса Хопкінса.
"Метааналіз прывёў да высновы, што абмежаванні практычна не паўплывалі на грамадскую ахову здароўя, але яны прывялі да вялізных эканамічных і сацыяльных выдаткаў у краінах, дзе былі прыняты", - адзначылі даследчыкі.

"Як вынік, палітыка ізаляцыі з`яўляецца неабгрунтаванай і павінна быць адхілена ў якасці інструменту палітыкі ў галіне пандэміі", - лічаць навукоўцы.

Даследаванне правялі прафесар эканомікі Універсітэта Хопкінса Стыў Ханке, прафесар эканомікі Універсітэта Лунда Ларс Ёнунг і спецыяльны саветнік Капенгагенскага цэнтра палітычных даследаванняў Ёнас Хербі. Яны прааналізавалі ўплыў мер ізаляцыі, такіх як закрыццё школ, закрыццё прадпрыемстваў і абавязковае нашэнне масак, на смяротнасць ад COVID-19.

"Мы практычна не знаходзім доказаў таго, што прымусовыя блакоўкі ў Еўропе і Злучаных Штатах аказалі прыкметны ўплыў на паказчыкі смяротнасці ад COVID-19", - заявілі навукоўцы.

Паводле іх даных, распараджэнні аб самаізаляцым знізілі смяротнасць ад COVID-19 на 2,9 працэнта. Аднак у некаторых выпадках самаізаляцыя магла нанесці шкоду і павысіць смяротнасць.

"Прымусовая самаізаляцыя можа пакінуць хворага чалавека ў асяроддзі яго сям`і, дзе ён рызыкуе перадаць блізкім больш высокую вірусную нагрузку, выклікаючы больш цяжкае захворванне", - гаворыцца ў даследаванні.

Навукоўцы таксама прыйшлі да высновы, што абмежаванне сходаў, магчыма, фактычна павялічыла смяротнасць ад COVID-19.

Абмежаванне доступу людзей да бяспечных адкрытых мясцін, такіх як пляжы і паркі, а таксама абмежаванне сходаў, падштурхнулі іх да сустрэч у значна менш бяспечных закрытых месцах.

Станоўчай санітарнай мерай, на думку даследчыкаў, стала закрыццё другарадных, неістотных для грамадскай дзейнасці арганізацый. Гэта знізіла смяротнасць на 10,6 працэнта. Аднак такі эфект, адзначылі невукоўцы, быў дасягнуты галоўным чынам з-за закрыцця бараў.

Навукоўцы таксама адзначылі шкоду ненаўмысных наступстваў ізаляцыі, такіх як рост беспрацоўя, зніжэнне якасці школьнай адукацыі, павелічэнне колькасці выпадкаў насілля ў сям`і і рост смяротнасці ад перадазіроўкі наркотыкаў.

Так, з мая 2020 года па красавік 2021-га ў ЗША ад перадазіроўкі наркотыкаў памерлі 100 306 чалавек, што на 28,5 працэнта больш, чым 78 056 смяротных выпадкаў, зарэгістраваных за папярэдні 12-месячны перыяд. Пасля ўвядзення каранцінных мер колькасць выпадкаў насілля ў сям`і ў ЗША павялічылася на 8,1 працэнта.

2 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.02.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Коронавирус Пандемия Здравоохранение Карантин Локдаун Исследования Медицинская маска Самоизоляция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме