https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Многія збеглыя расчараваны тым жыццём, у якім апынуліся


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 28-га студзеня ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
«Многія расчараваны тым жыццём, у якім яны апынуліся. Нават на самым версе. Грошай няма, офісы іх дзеянні фінансаваць не хочуць, патрабуюць радыкальных мер: заб’яце каго-небудзь, выбачайце за грубасць, у Беларусі, пакажаце здымак — заплацім. Яны павінны былі гэта разумець. Які б ні быў Зянон Пазняк, ён іх аб гэтым папярэджваў. Пачынаецца ўсё з малога, а скончыцца гэтым», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што рэакцыя на такія злачынствы будзе самая жорсткая.

«Што рабіць? Іх сваякі плачуць: тут у іх засталася ўласнасць. Мы блізка падышлі да вырашэння гэтых пытанняў. А што вы думаеце? Тут у мяне кагосьці будуць забіваць, спальваць, а я буду глядзець на гэта скрозь пальцы? Мы ім пакуль накіравалі сігнал, і яны заварушыліся: як быць, што рабіць?» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы параіў гэтым людзям: «Мая вам парада: дадому, кайцеся і станавіцеся на калені! Далей будзе горш. Таму дадому, на каленях, паўзком!»

«Калі не можаце самі (твар трэба захаваць, яшчэ нешта), практыка ёсць у літоўцаў і палякаў: няхай яны вас на граніцу падкінуць нам, як збеглых, а мы вас забяром», — сыранізаваў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што дома давядзецца заплаціць штрафныя санкцыі за нанесены ўрон. «Хаця б часткова: за тое, што вы нарабілі, не хопіць ні вашай уласнасці, ні ўсяго таго, што вы заробіце наперад за сваё жыццё», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Тыя, хто заслужыў гэта згодна з законам, адсядзяць у месцах не вельмі аддаленых. «Мы створым грамадскую камісію і будзем арыентавацца на рашэнне гэтай камісіі. Туды ўвойдуць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, нашы парламентарыі — дэпутаты і сенатары. І мы гатовы вырашаць гэту праблему. Але прымушаць калектыўны Захад бегаць вакол Лукашэнкі і крычаць „Палітвязні, палітвязні! Свабоду палітвязням!“ — ну і крычыце! Вы ўжо два гады крычыце, які вынік?» — задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.

Звязда, 28 студзеня 2022
 
Дата публикации:28.01.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:106
 
Ключевые слова:
Цветные революции Политтехнологии Оппозиция Послание Президента
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме