https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі, старшыня Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідараў СНД, а таксама старшыню Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара Садружнасці Сяргея Лебедзева з 30-годдзем арганізацыі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За мінулыя гады арганізацыя прайшла доўгі і няпросты шлях, даказаўшы сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць. Сёння Садружнасць з`яўляецца буйнейшым на постсавецкай прасторы рэгіянальным інтэграцыйным аб`яднаннем з унікальнай дыялогавай пляцоўкай, якая забяспечвае цеснае ўзаемадзеянне паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах на аснове раўнапраўя і партнёрства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што дзякуючы сумесным намаганням СНД і ў далейшым будзе знаходзіць адэкватныя адказы на выклікі і пагрозы сучаснасці, застаючыся неад`емным і важным фактарам міжнароднага жыцця.

8 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.12.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:145
 
Ключевые слова:
СНГ Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме