https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Захаванне традыцый нязменна застаецца адным з прыярытэтных аспектаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі


Аб гэтым заявіў міністр культуры Анатоль Маркевіч на адкрыцці семінара "Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў" у штаб-кватэры Выканаўчага камітэта СНД.
"Глабальныя выклікі ў сучасным свеце звязаны не толькі з палітычным і эканамічным процістаяннем. Беларусь, як і іншыя краіны, сутыкнулася са спробамі навязвання чужых каштоўнасцей і несапраўдных ідэалаў. Наша сумесная задача - пераадолець гэты негатыўны ўплыў", - падкрэсліў Анатоль Маркевіч.

Таму, паводле слоў міністра, асабліва важнай цяпер з`яўляецца абарона традыцыйных поглядаў і маральных прынцыпаў, захаванне пераемнасці пакаленняў і маральнае выхаванне моладзі. "Захаванне традыцый нязменна застаецца адным з прыярытэтных аспектаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, мы павінны зрабіць усё для таго, каб зберагчы і прымножыць нашу культурную спадчыну, выхаваць на ёй новае пакаленне", - сказаў Анатоль Маркевіч.

Нематэрыяльная культурная спадчына захоўвае шматвяковыя традыцыі народа і адлюстроўвае нашу ўнікальнасць і непаўторнасць.

"У нашай краіне на высокім узроўні арганізавана работа па выяўленні і вывучэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У Беларусі ахоўваюцца 164 элементы, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Наша краіна стала адной з першых дзяржаў, прыняўшых Канвенцыю аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА", - адзначыў міністр культуры.

У Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА ўключаны чатыры беларускія элементы: калядны абрад "Калядныя цары", Будслаўскі фэст, вясенні абрад "Юр`еўскі карагод", Культура ляснога бортніцтва Беларусі.

"На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая пройдзе ў канцы месяца, будуць разгледжаны прафесіі беларускага саломапляцення. Мы спадзяёмся, што Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА папоўніцца пятым беларускім элементам. Гэта вельмі важна для нас, паколькі нам ёсць што паказаць і ёсць што прапанаваць. Беларусь, як і ўсе краіны СНД, клапоціцца аб захаванні сваёй спадчыны", - рэзюмаваў Анатоль Маркевіч.

З 15 па 17 лістапада ў Беларусі праходзіць міжнародны навукова-практычны семінар "Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў". У мерапрыемстве прымаюць удзел вядучыя эксперты ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана: прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, навукова-даследчых арганізацый, устаноў культуры і адукацыі. Яны раскажуць аб асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі па захаванні культурнай спадчыны, прэзентуюць унікальны вопыт сваіх дзяржаў па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльных каштоўнасцей.

15 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:819
 
Ключевые слова:
СНГ Нематериальное наследие ЮНЕСКО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме