https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі праект «Лясная песня» прэзентаваны ў Нацыянальнай бібліятэцы Узбекістана імя А.Наваі


Пасольства Беларусі ва Узбекістане прадставіла ва ўзбекскай Нацыянальнай бібліятэцы ім. Алішэра Наваі інфармацыйна-ілюстрацыйны праект «Лясная песня», паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі.
Праект быў прэзентаваны падчас форуму Infolib Belarus — 2021. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана ім. А.Наваі Уміда Цешабаева. Дарадца-пасланнік беларускага пасольства прадставіў аўдыторыі мультымедыйную прэзентацыю «Пра ўнёсак гераічных прадстаўнікоў узбекскага народа ў вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Пасля завяршэння мерапрыемства пасол Беларусі ва Узбекістане перадаў шэраг экзэмпляраў новых кніг беларускіх выдавецтваў для фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана.

Праект «Лясная песня» створаны Нацыянальнай бібліятэкай сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь на аснове існуючых у бібліятэцы і архівах матэрыялаў аб жыцці і барацьбе беларускіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя выбудавана на 10 банерах і дае магчымасць дакрануцца да гісторыі беларускага партызанскага руху праз тагачасныя дакументы — улёткі, агітплакаты, газеты, фатаграфіі, сюжэтныя замалёўкі, урыўкі з апавяданняў, вершаў і песень.

Звязда, 15 лістапада 2021
 
Дата публикации:15.11.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:233
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Узбекистан Посольство Освобождение Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме