https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Расіі пачаліся клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса «Бетувакс»


Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі «Інстытут стваловых клетак чалавека» (ІСКЧ), якая распрацавала прэпарат сумесна з кампаніяй «Бетувакс».
Пацыенты Навукова-даследчага інстытута грыпу імя А.А. Смародзінцава ў пятніцу атрымалі першыя дозы вакцыны «Бетувакс» у рамках пачатых клінічных даследаванняў прэпарату. 

«У пятніцу, 15 кастрычніка, у Санкт-Пецярбургу ў НДІ грыпу імя А.А. Смародзінцава першыя пацыенты атрымалі вакцыну ад каранавіруса „Бетувакс-КоВ-2“ у рамках І-ІІ фазы клінічных даследаванняў. Згодна з адобраным Міністэрствам аховы здароўя пратаколам даследаванні будуць праведзены на 170 пацыентах», — паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Удзельнікі выпрабаванняў атрымаюць два кампаненты прэпарату з інтэрвалам 28 дзён. Паводле слоў генеральнага дырэктара кантрактна-даследчай кампаніі «КЭГ БІО» Мікалая Кручкова, першыя 20 ужо адабраных добраахвотнікаў атрымаюць рэальны прэпарат, выкарыстанне плацэба плануецца на наступных этапах даследаванняў. Раней аўтары прэпарату паведамлялі, што чакаюць мінімальных пабочных эфектаў ад яго прымянення за кошт асаблівасцей саставу субадзінкавай рэкамбінантнай вакцыны.

«Яна змяшчае толькі паверхневыя антыгены каранавіруса, што дае магчымасць зменшыць колькасць бялку і, як вынік, знізіць алергеннасць прэпарату. Вакцына не змяшчае вірусаў і вірусных вектараў, генетычнага матэрыялу ў выглядзе ДНК і РНК, празмернай антыгеннай нагрузкі, дадатковых кансервантаў, стабілізатараў і неарганічных ад’ювантаў, што мінімізуе рызыку пабочных эфектаў», — удакладнілі ў кампаніі.

Па выніках даклінічных даследаванняў на жывёлах вакцына «Бетувакс-КоВ-2» паказала добры профіль бяспекі і эфектыўнасці з фарміраваннем высокіх цітраў нейтралізуючых антыцел супраць каранавіруса, адзначылі распрацоўшчыкі. Работа па стварэнні новай вакцыны была падтрымана Фондам развіцця венчурнага інвесціравання Масквы.

На базе некалькіх клінічных цэнтраў, размешчаных у Санкт-Пецярбургу і Пермі, цяпер прадаўжаецца скрынінг добраахвотнікаў. Удзельнічаць у выпрабаваннях вакцыны змогуць толькі здаровыя пацыенты ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, якія раней не хварэлі на COVID-19 і не праходзілі курс вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, адзначылі распрацоўшчыкі.

Звязда, 15 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:15.10.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:82
 
Ключевые слова:
Исследования Вакцинация Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме