https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Казахстан і Беларусь: Пошук агульных мастацкіх ідэй


14 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі — пачатак у 14.30 — ладзіцца сустрэча пісьменнікаў Казахстана і Беларусі і прэзентацыя літаратурнага альманаха «Казахстан — Беларусь», які выйшаў у Казахстане і прадстаўляе казахскую і беларускую нацыянальныя літаратуры.
Арганізатар гэтых сапраўды важкіх і святочных мерапрыемстваў — Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь. 

Мяркуецца, што імпрэзу адкрыюць дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Аксана Кніжнікава і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскар Бейсенбаеў.

Да ўдзелу ў мерапреымстве запрошаны беларускія літаратары — старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, першы намеснік старшыні Алена Стэльмах, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, паэты, празаікі Віктар Шніп, Віктар Гардзей, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка, Вячаслаў Рагойша, Алена Мальчэўская, Генадзь Аўласенка, Валерый Казакоў, Міхась Пазнякоў, Іван Саверчанка і іншыя. З Казахстана ў рэжыме анлайн трансляцыі далучацца да размовы дырэктар выдавецтва «Жыбек Жолы» Бахытжан Канап’янаў, літаратуразнаўца Святлана Ананьева, перакладчык, празаік Уміт Тажкен, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан Уміткан Муналбаева, пісьменнікі, выдаўцы, якія спрычыніліся да стварэння і выпуску альманаха. 

Напгадаем, што ў літаратурным альманаху, які пабачыў свет у Казахстане, надрукаваны творы беларускіх літаратараў Янкі Купалы, Міколы Мятліцкага, Алеся Бадака, Віктара Шніпа, Марыі Кобец, Навума Гальпяровіча, Віктара Гардзея, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі, Вяачслава Рагойшы, Алеся Карлюкевіча, Алены Стэльмах, Васіля Ткачова, Алега Ждана, Андрэя Федарэнкі, Людмілы Рублеўскай, Міхася Пазнякова, Мікалая Аляксандрава, Валерыя Казакова, ІванаАрабейкі, Маргарыты Назарук, Наталлі Міцкевіч, Івана Саверчанкі. 

Аўтар: Сяргей Шычко
Звязда, 14 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:14.06.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:68
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Книгоиздание Литература Альманах
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме