https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕС забараніў увоз у Беларусь адзення"сэканд-хэнд"


У МЗС патлумачылі, чаму гэта карысць для краіны.
Еўрапейскі Саюз, імкнучыся нанесці чарговы «зруйнавальны» удар па эканоміцы Беларусі, нядаўна прыняў новы пакет санкцый. У іх ліку — забарона на пастаўку з ЕС адзення, якое было ва ўжыванні, або «сэканд-хэнд». Пра тое, як у Беларусі ўспрынялі гэтую меру і чаму яе можна лічыць дабром для краіны, растлумачыў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз.

«Гэты крок з’яўляецца чарговым пацвярджэннем таго, што Еўрасаюз абсалютна без логікі ці гуманнасці прымяняе абмежаванні на сацыяльна-значныя тавары, якія карыстаюцца попытам, у тым ліку, у малазабяспечаных грамадзян, — сказаў ён. — Пры гэтым ЕС на розных узроўнях дэкларуе прыхільнасць "сацыяльным прынцыпам" санкцый. Але гэты крок чарговы раз пацвярджае падвойныя стандарты нашых заходніх суседзяў. Не выключаем, што гэтая пастанова прынятая пры актыўным лабіяванні "беглай апазіцыі", якая ўжо папросту не ведае, якія б яшчэ забароны ўжыць да Беларусі, каб падарваць яе эканоміку і спарадзіць сацыяльныя хваляванні насельніцтва».

Паводле экспертных ацэнак, да цяперашняга часу доля тавараў «second hand» у агульным аб’ёме спажывання адзення складала каля 35%. У розніцу іх прадавалі каля 2,8 тыс.гандлёвых аб’ектаў, у ліку якіх і інтэрнэт-крамы.

Паводле звестак Белстата, штогод у Беларусь увозіцца адзенне, якое было ва ўжыванні, на суму блізу $60-80 млн, прадаецца — на суму да $70 млн, а астатняе сыходзіць на рээкспарт.

На ўзроўні ЕАЭС устаноўлены невысокі тарыф на імпарт «second hand» — 15% ад мытнага кошту, але не менш за 0,18 еўра за 1 кг, што дазваляе адносна танна ўвозіць і выпускаць на рынак гэтыя тавары. Карыстаючыся гэтай магчымасцю, асобныя беларускія дзялкі вельмі нядрэнна нажываліся на гандлі адзеннем б/у. Справа ў тым, што пры ўвозе ў Беларусь яны дэкларавалі тавары як «second hand» (па заніжаным кошце), каб плаціць мытныя пошліны па мінімальным тарыфе.

Аднойчы на Брэсцкай мытні кіроўца вялікагруза, пераблытаўшы, выпадкова падаў мытнікам рэальныя (а не фіктыўныя) дакументы аб кошце тавараў «second hаnd». Высветлілася, што кошт планавалася занізіць больш як у 2,5 раза.

У 2023 годзе ДМК Беларусі сумесна з канцэрнам «Беллегпрам» правёў кантрольныя мерапрыемствы ў дачыненні да 4 фур з таварамі тыпу «second hаnd». Паштучнае сартаванне выявіла, што каля 80% з іх — новыя тавары тыпу «сцёк», але ніяк не б/у тавары.

Шэраг пытанняў у спецыялістаў выклікае таксама якасць былой ва ўжыванні адзення, якую прадаюць у Беларусі. Часцяком яна не проста «не вельмі» добрай якасці, але і зусім небяспечная для здароўя. Ні для каго не сакрэт, што ў якасці перадпродажнай падрыхтоўкі такую вопратку дэзінфікуюць. Нярэдка для гэтага выкарыстоўваюць фармальдэгід — таксічнае рэчыва, якое пры ўдыханні можа патрапіць у арганізм і негатыўна паўплываць на рэпрадуктыўную функцыю, цэнтральную нервовую сістэму, уразіць дыхальныя шляхі, скуру і вочы.

Для ЕС і ЗША адпраўка тавараў «second hаnd» у іншыя краіны з’яўляецца вельмі выгадным і зручным спосабам пазбавіцца ад старызны замест таго, каб затрачваць намаганні і сродкі на ўтылізацыю на сваёй тэрыторыі. Навошта ж затлумляцца, калі можна папросту перапрадаць?

З пункту гледжання інтарэсаў Беларусі, забарону Еўрасаюза на пастаўку «second hand» можна разглядаць як дабро, перакананы Анатоль Глаз. «Гэта зберажэ здароўе нашых грамадзян ад шкодных рэчываў. Заадно і Еўрасаюз сур’ёзна зоймецца ўтылізацыяй гэтых выкарыстаных рэчаў», — заўважыў ён.

Больш за тое, многія краіны самі ініцыятыўна ідуць на такія крокі, абараняючы свой рынак і сваіх людзей. Асабліва гэта актуальна для тых дзяржаў, дзе ёсць уласная добра развітая лёгкая прамысловасць. Там выдатна разумеюць, што адзенне «second hand» праслужыць абмежаваны час, а далей створыць дадатковую нагрузку на эканоміку, навакольнае асяроддзе, здароўе людзей. Па дадзеных СГА, кожная трэцяя з 85 краін увяла якія-небудзь забароны на ўвоз патрыманых тавараў.

У Беларусь ёсць поўная ўпэўненасць, што рашэнне ЕС не пацягне ніякіх сур’ёзных сацыяльных наступстваў, не акажа істотнага ўплыву на ўзровень занятасці і рынак працы.

«Еўрасаюз, прымаючы такое рашэнне, не ўлічыў той факт, што ў Беларусі добра развітая галіна ўласнай лёгкай прамысловасці, тавары якой не саступаюць сусветным аналагам па якасці, маюць усе неабходныя сертыфікаты бяспекі, а таксама рэалізуюцца па даступных цэнах», — падкрэсліў прэс-сакратар МЗС. Акрамя таго, тавары можна імпартаваць з дружалюбных Беларусі краін.

Чакаецца, што запаволенне развіцця рознічнага гандлю таварамі «second hand» будзе спрыяць стабілізацыі сітуацыі з продажамі айчынных тавараў лёгкай прамысловасці на ўнутраным рынку.

«Забарона ЕС на пастаўку ў Беларусь тавараў "second hand" створыць перадумовы для далейшага развіцця нацыянальнай вытворчасці, супрацоўніцтва з дружалюбнымі краінамі і скароціць аб’ёмы імпарту небяспечнай прадукцыі з шэрагу краін Еўропы і ЗША», — падкрэсліў Анатоль Глаз.

Звязда, 14 жніўня 2024
 
Дата публикации:14.08.2024
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:86
 
Ключевые слова:
Евросоюз Санкции second hand Купляйце беларускае
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме