https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паліцыя Францыі затрымала выхадца з Руанды па справе аб пажары ў саборы Нанта


Французскія праваахоўныя органы змясцілі пад варту 39-гадовага выхадца з Руанды, затрыманага ў рамках расследавання прычын пажару ў саборы Святых Пятра і Паўла ў Нанце (захад краіны), паведамляе радыёстанцыя RTL.
Па яе звестках, мужчына на добраахвотных пачатках дапамагаў епархіі. Як адзначаецца, ён павінен быў закрыць дзверы сабора ў пятніцу вечарам. Затрыманы не быў раней вядомы паліцыі.

У пракуратуры горада ў сваю чаргу паказалі, што пакуль сцвярджэнні аб датычнасці выхадца з Руанды да падпалу з`яўляюцца заўчаснымі, заклікаўшы дачакацца высвятлення абставінаў здарэння.

Следчыя, якiя прыбылi ў суботу на месца пажару, звярнулі ўвагу на наяўнасць адразу трох ачагоў узгарання і ў якасці асноўнай версіі назвалі наўмысны падпал. Пры гэтым слядоў узлому дзвярэй сабора выяўлена не было.

Пажар у саборы Святых Пятра і Паўла успыхнуў у суботу каля 07:30 па парыжскім часе (08:30 Мінск). Больш за 100 пажарных некалькі гадзін змагаліся за помнік гатычнай архітэктуры. Тым не менш ім не ўдалося выратаваць вітражы часоў Людовіка XII і ўнікальны арган эпохі барока. Узяць пад кантроль распаўсюджванне агню ўдалося толькі праз тры гадзіны пасля ўзгарання. Па дадзеных паліцыі, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Звязда, 19 ліпеня 2020
 
Дата публикации:19.07.2020
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:239
 
Ключевые слова:
Франция Париж Криминал Собор святых Петра и Павла
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме