https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пяскоў: ЦРУ рыхтавала ва Украіне людзей да падрыўной дзейнасці супраць Расіі


Па словах прадстаўніка Крамля, амерыканскія саветнікі займалі працоўныя месцы ў будынку адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта.
Супрацоўнікі ЦРУ яшчэ да 2014 года пачалі актыўна працаваць ва Украіне, вербаваць і рыхтаваць людзей да падрыўной дзейнасці супраць Расіі, заявіў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, ЦРУ таксама і іншыя адпаведныя ведамствы ЗША яшчэ да 2014 года пачалі актыўна працаваць на тэрыторыі Украіны. Гэтыя службы, як адзначыў прэс-сакратар Крамля, пачалі вярбоўку і падрыхтоўку людзей да падрыўной дзейнасці супраць Расіі.

"Гэта добра вядома. Добра вядома і работа так званых амерыканскіх саветнікаў, большая частка якіх ведамасна належала менавіта ЦРУ", - сказаў Пяскоў.

Яшчэ да 2014-га саветнікі займалі працоўныя месцы ў будынку адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта.

"Гэта ні для каго не сакрэт", - дадаў прэс-сакратар Пуціна.

Спецслужбы ведаюць

Восенню 2023 года выданне Washington Post са спасылкай на ўкраінскіх і амерыканскіх чыноўнікаў напісала, што з 2015 года, ЦРУ выдаткавала дзесяткі мільёнаў долараў, каб ператварыць украінскія спецслужбы ў саюзніка супраць Расіі.

У Крамлі з гэтай нагоды заявілі, што расійскім спецслужбам даўно вядома аб куратарстве ўкраінскай разведкі з боку адпаведных службаў ЗША, а таксама Вялікабрытаніі.

Біялагічная зброя ва Украіне

Раней расійскі бок неаднаразова прадстаўляў таксама і доказы ваенна-біялагічнай дзейнасці ЗША ва Украіне.

У прыватнасці, амерыканцы займаліся будаўніцтвам і мадэрнізацыяй лабараторый, а таксама даследаваннем асабліва небяспечных інфекцыйных захворванняў ва Украіне з 2000-х гадоў. На біяпраграмы Вашынгтон выдаткаваў больш за 250 млн долараў.

З 2019 года ва ўкраінскіх лабараторыях рабілі доследы з ВІЧ на асуджаных, наркаманах і вайскоўцах. У прыватнасці, на вайскоўцах правяралі прэпараты ад мышачнай стомленасці, створаныя на аснове нанатэхналогій. Створаны біяматэрыял вывозіўся ў ЗША і іншыя краіны.

Мінск, 26 лютага 2024
Sputnik
 
Дата публикации:26.02.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:40
 
Ключевые слова:
ЦРУ Биологическое оружие Украина Спецслужбы Биолаборатории
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме