https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэкі на Заходняй Украіне выйшлі з берагоў. Сітуацыя крытычная


На тэрыторыі Заходняй Украіны бушуе стыхія. Рэкі, у тым ліку Днестр і Прут, праз працяглыя дажджы разліліся і выйшлі з берагоў.
Паводле інфармацыі ДСНС, піша tsn.ua, у выніку стыхійнага бедства ў Івана-Франкоўскай вобласці падтопленымі аказаліся больш за 200 населеных пунктаў. Да 29 населеных пунктаў няма пад`езду.

У цэлым у Івана-Франкоўскай вобласці разбураныя 110 км аўтадарог, 1 850 м берагавых умацаванняў і 90 мастоў. У Івана-Франкоўскай, Львоўскай і Чарнавіцкай абласцях пашкоджана 429,7 км аўтадарог і 130 мастоў. Парушаны транспартныя зносіны з 34 населенымі пунктамі.



У Івана-Франкоўскай вобласці загінулі тры чалавекі ад стыхіі. Адзін — прапаў без вестак.

У Галічы была затопленая раённая бальніца, дзе лечаць хворых каранавіруснай інфекцыяй. Пра гэта заявіў прэм`ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль, які знаходзіцца ў рэгіёне з візітам:

«Праінспектавалі раўнінную частку. Зразумела, што сітуацыя крытычная. Фактычна, затапленне пераўзыходзіць маштаб 2008 года. Затоплена раённая бальніца ў горадзе Галіч, праводзіцца эвакуацыя хворых. Ёсць пэўныя ўскладненні з-за таго, што там ёсць хворыя каранавірусам», — заявіў ён.

Звязда, 24чэрвеня 2020
 
Дата публикации:24.06.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:248
 
Ключевые слова:
Украина Природный катаклизм Наводнение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме