https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЦВК Беларусі: БДІПЧ АБСЕ знаходзіцца ў глыбокім крызісе


Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі мяркуе, што бюро АБСЕ ў Варшаве стала інструментам у руках некаторых краін.
Беларусь даўно прапаноўвала БДІПЧ АБСЕ распрацаваць стандарты дэмакратычных выбараў, але арганізацыя не робіць гэтага, заявіў журналістам кіраўнік ЦВК рэспублікі Ігар Карпенка.

Карпенка нагадаў, што ў СНД такія стандарты ёсць. Яны замацаваны ў канвенцыі.

"БДІПЧ АБСЕ ужо стаў інструментам геапалітычных гульцоў? Буйных геапалітычных гульцоў, якія працуюць у адны вароты. Нам такая гульня не патрэбна", - заявіў кіраўнік ЦВК.

Ігар Карпенка таксама нагадаў, што ў 2023 годзе ў Польшчу не пусцілі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Беларусі Дзяніса Карася. Ён ехаў туды ў якасці назіральніка ад ПА АБСЕ на парламенцкія выбары. У парламентарыя была віза і ўсе неабходныя дакументы. БДІПЧ АБСЕ, офіс якога знаходзіцца ў Польшчы, не асудзіла гэты крок Варшавы.

Больш за тое, шэраг краін увёў санкцыі супраць членаў ЦВК Беларусі.

"Мне, вядома, усё роўна. Грошай за мяжой у мяне няма, і рахункаў таксама няма... Але чаму БДІПЧ АБСЕ ніяк не рэагуе?", - сказаў Карпенка.

Ён дадаў, што БДІПЧ АБСЕ трэба задумацца над тым, што адбываецца зараз у гэтай арганізацыі.

"Мне здаецца, гэта арганізацыя знаходзіцца ў глыбокім крызісе. І гэты крызіс можа вырашыцца толькі ў рамках самой арганізацыі", - рэзюмаваў Карпенка.

Раней паведамлялася, што БДІПЧ і іншыя структуры АБСЕ не накіравалі назіральнікаў на выбары ў мясцовыя саветы і Палату прадстаўнікоў Беларусі ў 2024 годзе.

Мінск, 24 лютага 2024
Sputnik
 
Дата публикации:24.02.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:147
 
Ключевые слова:
ОБСЕ Выборы в Беларуси Центризбирком
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме