https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ужываньне тытуню і ўзьдзеяньне другаснага тытунёвага дыму прыводзіць да 17% усіх сьмерцяў ад хваробаў сэрца


Пра гэта гаворыцца ў новым дасьледаваньні Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя.
Па дадзеных арганізацыі, ужываньне тытуню зьяўляецца другой пасьля высокага крывянога ціску прычынай сардэчных захворваньняў.

«Штогод глябальная тытунёвая эпідэмія забірае жыцьцё больш за 7 мільёнаў чалавек, зь якіх каля 900 тысяч не зьяўляюцца курцамі і паміраюць у выніку ўдыханьня другаснага тытунёвага дыму», — адзначаюць у арганізацыі.

У Сусьветнай арганізацыі здароўя заяўляюць, што няшмат людзей разумее небясьпеку для здароўя праз паленьне.

«Дасьледаваньне, праведзенае ў 2009 годзе ў Чылі, паказала, што толькі 38% курцоў ведаюць, што гэта прыводзіць да разьвіцьця ішэмічнай хваробы сэрца, і толькі 27% ведаюць пра тое, што яно выклікае інсульт», — паведамляюць у арганізацыі.

Штогод 31 сакавіка Сусьветная арганізацыя здароўя адзначае Сусьветны дзень без тытуню, спрабуючы прыцягнуць увагу да гэтай праблемы.

У Беларусі курыць палова мужчын і 10% жанчын. Паводле Сусьветнай арганізаціы здароўя ад прычын, зьвязаных з паленьнем, у Беларусі штогод памірае каля 20 тысяч чалавек — а гэта маленькі горад.

Радыё Свабода, 31 траўня 2018
 
Дата публикации:31.05.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:346
 
Ключевые слова:
Всемирный день без табака Куфэрак здароўя Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме