https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фільм "Хрусталь" Дар`і Жук выйдзе ў расійскі пракат


Фільм "Хрусталь" беларускага рэжысёра Дар`і Жук выйдзе ў расійскі пракат. Аб гэтым аўтар карціны напісала на сваёй старонцы ў сацсетках.
Плануецца, што паказы "Хрусталя" ў кінатэатрах Расіі пачнуцца 13 снежня. Дзеянне карціны адбываецца ў 1990-я гады ў Беларусі. З-за памылкі друку ў падробленым дакуменце на амерыканскую візу дзяўчына-дыджэй аказваецца ў заводскім гарадку Хрустальны.

Аднак гераіня плануе што б там ні было дабіцца здзяйснення сваёй амерыканскай мары. Сусветная прэм`ера фільма адбылася ў чэрвені 2018 года на прэстыжным міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах.

У ліпені "Хрусталь" атрымаў Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Адэсе, а ў жніўні ўдастоіўся двух прызоў у конкурсе "Капрадукцыя. Акно ў свет" на фестывалі расійскага кіно "Акно ў Еўропу" ў Выбаргу.

У верасні карціна атрымала Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Алматы - Almaty Film Festival. Фільм Дар`і Жук цяпер ідзе ў беларускім пракаце.

25 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.09.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
Кинематограф "Хрусталь"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме