https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генасамблея ААН прыняла падрыхтаваную Беларуссю рэзалюцыю аб чарнобыльскім супрацоўніцтве


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
На пленарным пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН кансэнсусам прынята падрыхтаваная дэлегацыяй Беларусі рэзалюцыя "Доўгачасовыя наступствы чарнобыльскай катастрофы". 

Разам з Беларуссю суаўтарамі дакумента па чарнобыльскай праблематыцы выступілі 56 дзяржаў. Рэзалюцыя Генасамблеі стане платформай для далейшых дзеянняў у мэтах аптымізацыі міжнароднага рэагавання на наступствы чарнобыльскай трагедыі.

Асноўны пасыл новай рэзалюцыі - неабходнасць прадаўжэння чарнобыльскага супрацоўніцтва пад эгідай ААН у мэтах дасягнення ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў і насельніцтва праз партнёрства, інавацыі і інвестыцыі. 

У дакуменце адлюстраваны ўклад міжнароднай супольнасці, уключаючы сістэмы ААН, у аднаўленне і развіццё пацярпелых рэгіёнаў і асаблівая каардынуючая роля Праграмы развіцця ААН у гэтай дзейнасці.

Рэзалюцыя заклікае дзяржавы-члены і ўстановы сістэмы ААН да далейшага ўмацавання стратэгічных партнёрскіх сувязей, наладжвання альянсаў і мабілізацыі рэсурсаў для развіцця тэрыторый, закранутых чарнобыльскай катастрофай. У дакуменце абазначаны напрамкі праграм аднаўлення пацярпелых рэгіёнаў. У іх ліку - развіццё мясцовага прадпрымальніцтва і турызму, стварэнне рабочых месцаў, пераход мясцовай эканомікі на экалагічна бяспечныя тэхналогіі, садзейнічанне ўстойліваму лесакарыстанню і сельскагаспадарчым інавацыям, інтэграцыя сацыяльна слабаабароненага насельніцтва ў працэсы мясцовага развіцця і заахвочванне здаровага ладу жыцця.

Прыняцце рэзалюцыі - сведчанне салідарнасці міжнароднай супольнасці з намаганнямі пацярпелых краін, гатоўнасці прадаўжаць удзяляць чарнобыльскай праблематыцы належную ўвагу і аказваць садзейнічанне ўстойліваму развіццю пацярпелых рэгіёнаў і насельніцтва.

У адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральная асамблея ААН правядзе 26 красавіка 2021 года спецыяльнае пасяджэнне, прысвечанае 35-й гадавіне чарнобыльскай катастрофы.

17 снежня 2019, Мінск 
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.12.2019
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:207
 
Ключевые слова:
Чарнобыль Катастрофа Экология Ядерная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме