https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уладзімір Пуцін назваў памылкай адмову лідараў былых рэспублік СССР ехаць на парад


На думку прэзідэнта, такі ўчынак можна інтэрпрэтаваць як невыказванне належнай павагі да тых, хто змагаўся і аддаў сваё жыццё.
Удзел у Парадзе Перамогі ў Маскве лідараў былых савецкіх рэспублік з`яўляецца сімвалічна важным жэстам, пра гэта прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў падчас штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі ў чацвер.

На думку расійскага лідара, адмова любога з лідараў былых савецкіх рэспублік прыехаць на Парад Перамогі ў Маскву была бы вялікай памылкай.

"Гэта іх выбар. Але калі хтосьці не прыедзе з-за нейкіх сённяшніх асаблівасцяў міждзяржаўных адносін (...), - гэта было б вялікай памылкай", - лічыць Уладзімір Пуцін.

На думку прэзідэнта, такі ўчынак можна інтэрпрэтаваць як невыказванне належнай павагі да тых, хто змагаўся і аддаў сваё жыццё за незалежнасць іх радзімы.

"Прысутнасць на парадзе ў Маскве нашчадкаў тых (...), хто абараніў нашы народы - сімвалічна важны жэст", - падкрэсліў прэзідэнт Расіі.

Ён таксама дадаў: вельмі важна быць ўдзячнымі продкам, і не толькі за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.

У наступным годзе будзе адзначацца 75-годдзе Перамогі, і з гэтай нагоды ў Маскву запрошаны лідары многіх краін, у тым ліку і дзяржаў СНД.

Шматлікія запрошаныя ўжо пацвердзілі свой удзел, у тым ліку і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Раней на парад Перамогі выказаў жаданне прыехаць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - ён таксама атрымаў запрашэнне - на што Пуцін адказаў, што такое рашэнне было б правільным - Штаты таксама ўнеслі свой уклад у перамогу над фашысцкай Германіяй.

Мінск, 19 снежня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:19.12.2019
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:202
 
Ключевые слова:
День Победы Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме