https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каля 20 т медыцынскіх вырабаў - Беларусь накіравала гуманітарную дапамогу ў Кітай


Гружаны ваенны борт ІЛ-76МД вылецеў у Пекін з аэрадрома Мачулішчы.
Беларусь накіравала гуманітарную дапамогу ў Кітай для падтрымкі ў барацьбе з успышкай каранавіруса. 

Накіраваць у Кітай самалёт з найбольш неабходнай медыцынскай дапамогай напярэдадні распарадзіўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў намесніка камандуючага ВПС і войскамі ППА - начальніка авіяцыі Аляксандра Карава, у палёт адправіліся шэсць лётчыкаў - гэта два экіпажы.

"Да Пекіна ім давядзецца ляцець 20 гадзін з дзвюма дазапраўкамі: у Новасібірску і Уладзівастоку. Вернуцца на радзіму яны 2 лютага", - расказаў ён.

Што Беларусь накіравала ў Кітай?

Усяго ў Кітай накіравана 20 т гуманітарнай дапамогі. Груз фармаваўся ў адпаведнасці з запытам кітайскага боку, адзначыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

"Гэта 4,5 т антыбіётыкаў, якія найбольш запатрабаваны пры лячэнні ўскладненняў віруснай інфекцыі, больш за 10 т сродкаў дэзынфекцыі рознага прымянення, ахоўныя сродкі для медперсаналу (пальчаткі, маскі, аднаразовае адзенне), сродкі абеззаражвання паветра, - апісаў ён склад грузу. - Думаю, што гэта не апошні борт".

Міністр падкрэсліў, што ніхто не сумняваецца ў здольнасці Кітая кантраляваць сітуацыю, але цяпер усе яго рэсурсы сканцэнтраваны ў найбольш небяспечных раёнах. А ў іншых рэгіёнах, у тым ліку на фоне панічных настрояў, можа ўзнікаць ажыятаж на некаторыя лякарствы або медыцынскія вырабы.

"Таму любая дапамога і рэзервы, якія ёсць у распараджэнні кітайскага Міністэрства аховы здароўя, будуць запатрабаваны", - упэўнены Уладзімір Каранік.

Усе вырабы, якія накіраваны ў Кітай, зроблены ў Беларусі. Яны загружаліся на борт ваеннага самалёта, прыбыўшы непасрэдна з заводаў. "Некаторыя гарачыя галовы заяўляюць, што мы займаемся рээкспартам кітайскіх тавараў. Гэта не так", - заўважыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Цяпер беларускі бок вызначае далейшыя меры падтрымкі.

Як складваецца сітуацыя ў свеце пасля ўспышкі каранавіруса?

За мінулыя суткі колькасць заражаных кітайскім вірусам вырасла з амаль 4,6 тыс. да 6 тыс. чалавек, загінулых - са 106 да 132. Разам з тым стала больш і тых, хто выздаравеў, - іх колькасць павялічылася з 68 да 116 чалавек.

Усе смяротныя выпадкі зарэгістраваны ў Кітаі, аднак колькасць краін, дзе зарэгістраваны вірус, расце. Цяпер іх налічваецца 15. Выпадкі заражэння, напрыклад, зарэгістраваны ў Тайландзе, Германіі, В`етнаме, Японіі, ЗША.

Якія меры прынялі ў Беларусі?

Міністэрства спорту і турызму рэкамендавала беларусам часова ўстрымацца ад паездак у Кітай. Там адзначылі, што турысты, якія ўжо набылі туры і маюць намер адмовіцца ад іх, могуць звярнуцца ў турыстычную кампанію з патрабаваннем скасаваць дагавор або перанесці паездку на пазнейшыя даты або ў іншыя краіны, якія не ўяўляюць пагрозу жыццю або здароўю.

Дадатковыя меры абароны прынялі і ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Там наладжаны двайны кантроль: супрацоўнікі медыцынскай службы будуць падымацца на борт самалёта і пры выяўленні пацыентаў з прыкметамі віруснай інфекцыі перадаваць іх медыцынскай службе грамадзянскай авіяцыі. Для такіх пасажыраў будуць асобна праводзіцца афармленне пашпартоў і мытныя працэдуры.

Беларускія медыкі таксама гатовы вылецець у Кітай, каб абмяняцца з калегамі вопытам і вызначыць найбольш эфектыўныя метады прафілактыкі распаўсюджвання інфекцыі.

Што будзе з беларусамі, якія цяпер знаходзяцца ў Кітаі?

Паводле апошніх даных, у правінцыі Хубэй знаходзяцца дзевяць беларусаў. З некаторымі з іх супрацоўнікам МЗС удалося звязацца па тэлефоне. Два грамадзяніны выказалі жаданне пакінуць гэту правінцыю.

Вызначыць дакладную колькасць беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Кітаі, немагчыма. Яны прыязджаюць у КНР з рознымі мэтамі, як індывідуальна, так і ў арганізаваных турах. Аднак кожнаму грамадзяніну, які будзе зацікаўлены выехаць з Кітая, супрацоўнікі беларускага пасольства гатовы аказаць неабходнае садзейнічанне.

Беларусь не разглядае пытанне аб прыпыненні бязвізавага рэжыму з Кітаем. Няма размовы і аб часовым закрыцці граніц з-за каранавіруса.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў кітайскі бок пасланнем, накіраваным у адрас Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Прэзідэнт выказаў спачуванні сем`ям памерлых і пажадаў найхутчэйшага выздараўлення ўсім хворым.

"Мы захапляемся мужнасцю кітайскага народа і высокай эфектыўнасцю дзеянняў кіраўніцтва КНР у барацьбе з гэтым новым, не вядомым раней небяспечным захворваннем", - гаворыцца ў пасланні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускі бок з пачуццём салідарнасці і сяброўскай падтрымкі прыняў рашэнне накіраваць у Кітай гуманітарны груз са сродкамі індывідуальнай абароны і такімі запатрабаванымі сёння медыкаментамі.

"Няхай гэта дапамога, якая ідзе ад чыстага сэрца ўсіх беларусаў, дасць магчымасць дружалюбнаму кітайскаму народу справіцца з выпрабаваннямі, што выпалі на яго долю. Мы гатовы і далей вас падтрымліваць у пераадоленні гэтых часовых цяжкасцей. Толькі скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць для вас. Беларусь заўсёды будзе надзейным і адданым сябрам Вялікага Кітая!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

29 студзеня 2020, Мачулішчы
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.01.2020
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:366
 
Ключевые слова:
Китай Коронавирус Гуманитарная помощь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме