https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Google аштрафавалі на 150 мільёнаў еўра за няясныя правілы


Французскае ўпраўленне па канкурэнцыі аштрафавала кампанію Google на 150 мільёнаў еўра. Пра гэта паведамляе выданне The Local.
Арганізацыя абавязала Google растлумачыць правілы рэкламнай платформы Google Ads і метады адключэння ўліковых запісаў рэкламадаўцаў. У кампаніі ёсць два месяцы на падрыхтоўку дэталёвага апісання мер і працэдур, якія яна мае намер укараніць, каб прывесці сваю дзейнасць у адпаведнасць з патрабаваннямі французскага заканадаўства.

Кіраўнік упраўлення Isabelle de Silva заявіла, што Google кантралюе ад 90 да 100 працэнтаў рынку пошукавай рэкламы ў Францыі і злоўжывае сваім манапольным становішчам. "З вялікай сілай прыходзіць і вялікая адказнасць", - працытавала яна героя фільма "Чалавек-павук".

Раней паведамлялася, што Францыя ўвяла "лічбавы" падатак на прыбытак тэхналагічных кампаній, накіраваны ў першую чаргу супраць Google, Apple, Facebook і Amazon. У адказ прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў абкласці падаткам французскае віно.

Звязда, 22 снежня 2019
 
Дата публикации:22.12.2019
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:271
 
Ключевые слова:
Google Реклама Технологии Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме