https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган аб`явіў аб пачатку новай ваеннай аперацыі ў Сірыі


Аб гэтым паведамляецца на старонцы турэцкага лідара ў "Твітары".
"Узброеныя сілы Турцыі сумесна з Сірыйскай нацыянальнай арміяй толькі што пачалі аперацыю "Крыніца міру" супраць тэрарыстычных арганізацый РПК (Рабочая партыя Курдыстана), СНС ("Сілы народнай самаабароны") і "Даіш" ("Ісламская дзяржава"). Наша місія ў тым, каб прадухіліць стварэнне тэрарыстычнага калідора праз нашу паўднёвую граніцу і забяспечыць мір у гэтым раёне", - адзначаецца ў паведамленні.

Таіп Эрдаган адзначыў, што дзякуючы бяспечнай зоне, якая будзе створана, сірыйскія бежанцы змогуць вярнуцца ў сваю краіну. "Мы будзем абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Сірыі і вызвалім жыхароў рэгіёна ад ціскоў тэрору", - заявіў турэцкі лідар.

Турцыя правяла на тэрыторыі Сірыі ўжо дзве ваенныя аперацыі: "Шчыт Еўфрата" і "Аліўкавая галіна", паведамляе ТАСС. У выніку была створана буферная зона бяспекі паміж пагранічнымі гарадамі Аазаз і Джараблус, а таксама акупаваны Афрын.

9 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.10.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:291
 
Ключевые слова:
Турция Сирия Война Терроризм Исламское государство Курдистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме